Юры Пятровіч Астроўскі

першы беларускі хірургі, які зрабіў перасадку сэрца

Юры Пятровіч Астроўскі (1952, Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі кардыяхірург.

Юры Астроўскі
Дата нараджэньня 6 студзеня 1952 (72 гады)
Месца нараджэньня Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1974)
Занятак лекар, кардыяхірург
Навуковая сфэра трансплянталёгія
Месца працы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар «Кардыялёгія»
Вядомы як першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца
Навуковая ступень доктар навук (1996)
Навуковы кіраўнік Аляксандар Шот
Вучні Аляксандар Дзергачоў, Ліянава Шастакова, Юры Часноў, Сяргей Сьпірыдонаў, Аляксандар Зянькоў[2]
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Доктар мэдычных навук (1996) і прафэсар (2000). Двойчы ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996, 2016) і кавалер ордэнаў Пашаны і Айчыны 3-й ступені (2021). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца[3]. На 2022 год працаваў загаднікам лябараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія». Таксама быў галоўным пазаштатным кардыяхірургам Міністэрства аховы здароўя Беларусі[4].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Дзяцінства правёў у Барысаве (Менская вобласьць). У 1974 годзе скончыў Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут па спэцыяльнасьці лекавая справа. Працаваў хірургам Менскай абласной клінічнай лякарні. Пазьней служыў у Савецкім войску. У 1978—1994 гадох працаваў у 4-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску кардыяхірургам і загаднікам аддзяленьня кардыяхірургіі. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю пра лячэньне сэрцавай недастатковасьці пры апэрацыях на адкрытым сэрцы. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Распрацоўка і клінічнае прымяненьне пратэзаў кляпанаў «Планікс» у хірургіі атрыманых парокаў сэрца». З 1994 году ўзначаліў лябараторыю сэрца ў Навукова-дасьледчым інстытуце кардыялёгіі, дзе пазьней стаў загаднікам аддзелу сэрцава-судзіннай хірургіі. У 2000 годзе атрымаў навуковую годнасьць прафэсара клінічнай мэдыцыны[2]. У 2007 годзе выдаў брашуру «Хірургія сэрца» на 60 старонак. У 2008 годзе заснаваў катэдру кардыяхірургіі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі (БелМАПА). У 2009 гозе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5]. На 2010 год напісаў 250 друкаваных працаў і 6 манаграфіяў, а таксама атрымаў 7 аўтарскіх пасьведчаньняў[6].

У 2013 годзе выдаў даведнік «Кардыяхірургія»[5]. За 2015—2018 гады правёў 90 апэрацыяў перасадкі сэрца. У 2016 ггодзе паўторна стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі[7]. У 2017 годзе абнародаваў манаграфію «Сэрцавая недастатковасьць»[5]. 25 кастрычніка 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 417 «Аб узнагароджаньні» Юрыя Астроўскага ордэнам Айчыны 3-й ступені за вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё кардыялягічнай службы. На той час Астроўскі займаў пасаду намесьніка кіраўніка ў інавацыйным разьвіцьці РНПЦ «Кардыялёгія»[8]. На 2022 год правёў звыш 9000 апэрацыяў на сэрцы і крывяносных судзінах, у тым ліку ў Азэрбайджане, Казахстане, Расеі і Ўзбэкістане. Атрымаў 55 патэнтаў і аўтарскіх пасьведчаньняў на вынаходзтвы. Абнародаваў 930 друкаваных працаў, у тым ліку 8 манаграфіяў. Пад яго кіраўніцтвам выканалі 6 доктарскіх і 19 кандыдацкіх дысэртацыяў[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://bis.nlb.by/by/documents/140983
  2. ^ а б Лябараторыя хірургіі сэрца (рас.) // Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар «Кардыялёгія», 2022 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  3. ^ Астроўскі Юры Пятровіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 16 сакавіка 2020 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  4. ^ Галоўныя пазаштатныя спэцыялісты // Міністэрства аховы здароўя Беларусі, 2022 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  5. ^ а б в г Галоўная падзея ў жыцьці маёй краіны // Беларуская мэдычная акадэмія пасьлядыплёмнай адукацыі, 2022 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  6. ^ Юры Пятровіч Астроўскі // Магілёўская абласная бібліятэка, 2010 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  7. ^ Галоўная падзея ў жыцьці маёй краіны // Партал «Вэб-журналіст», 12 ліпеня 2018 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  8. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджаньні» // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 27 кастрычніка 2021 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.