Юры Гарбінскі

беларускі гісторык

Ю́ры Гарбі́нскі (7 сакавіка 1963, м. Камаі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец і гісторык.

Юры Гарбінскі
Дата нараджэньня 7 сакавіка 1963(1963-03-07) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1984). У 1984—1988 працаваў настаўнікам, у 1991—1993 выкладчык Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. 3 1993 у Інстытуце славістыкі Польскай АН, з 1997 году яго навуковы супрацоўнік. Доктар гуманітарных навук у галіне літаратуразнаўства (Варшава, 1997), доктар габілітаваны гуманітарных навук у галіне гісторыі (Ольштын, 2011).

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Дасьледуе гісторыю польска-беларускіх культурных і літаратурных узаемаадносін і кантактаў (у тым ліку творчасьць пісьменьнікаў польска-беларускага культурнага памежжа ХІХ і ХХ ст.), уплыў Усходу і Захаду на мэнталітэт беларусаў, гісторыю беларускага рэлігійнага руху, у тым ліку і на эміграцыі. Адзін з аўтараў кнігі «Вяртаньня маўклівая споведзь: Творцы беларускай гісторыі ў кантэксьце часу» (1994), аўтар прадмовы і камэнтароў, укладальнік анталёгіі «Беларуская думка XX ст.: Філязофія, рэлігія, культура» (1998), аўтар-укладальнік кнігі «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыцьцярысы, мартыралёгія, успаміны» (1999), аўтар (з Юрыям Туронкам) і навуковы рэдактар жыцьцяпісна-бібліяграфічнага слоўніку «Беларускі хрысьціянскі рух XX ст.» (2003), аўтар манаграфіі "Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка і графічныя друкі (1945—2005), выдадзенай у Нью-Ёрку (2009).