Юры Андруховіч (па-ўкраінску: Юрій Андрухович, нар. 13 сакавіка 1960 ў Станіславе) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, эсэіст.

Юры Андруховіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 сакавіка 1960(1960-03-13)[1][2] (64 гады)
Дзеці Соф’я Андруховіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, перакладнік, эсэіст
Мова украінская мова[3][4], расейская мова[3], нямецкая[3], польская мова[3] і ангельская мова[3]
Узнагароды

У 1985 годзе разам зь Віктарам Небаракам ды Аляксандрам Ірванцом заснавалі паэтычную суполку Бу-Ба-Бу. З 1991 году Андруховіч быў сурэдактарам літаратурна-мастацкага журналу «Четвер», супрацоўнічаў таксама з журналам «Перевал», выступіўшы ўкладальнікам дзьвух яго нумароў.

У часопісе «Сучасність» упершыню былі апублікаваныя ягоныя самыя вядомыя прозавыя творы: «Рекреації» (1992), «Московіада» (1993), «Перверзія» (1996) (пазьней выданыя ў 1997 годзе асобнымі кнігамі), эсэ «Центрально-Східна ревізія» («Сучасність», 2000, №3).

Прысутнасьць Андруховіча ў Івана-Франкоўску стала важным фактарам узьнікненьня г.зв. «станіслаўскага фэномэну» (кола мясцовых пісьменьнікаў) ды фармаваньня мясцовай мастацкай эліты. Творчасьць Андруховіча мае значны ўплыў на ход сёньняшняга літаратурнага працэсу ва Ўкраіне. Працы Андруховіча перакладзеныя на шмат моваў, сярод якіх польськая, ангельская, нямецкая, француская, расейская, вугорская, фінская, швэдзкая, гішпанская, чэская, славацкая ды эспэранта.

28 жніўня 2016 Андруховіч быў узнагароджаны мэдалём Гётэ.

Жанаты. Ягоная дачка Сафія таксама пісьменьніца.

Беларускія пераклады рэдагаваць

На беларускую мову вершы Андруховіча пераклаў Андрэй Хадановіч[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Юрій Андрухович // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Jurij Andruchowytsch // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ CONOR.SI
  5. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць