Юры Яраславіч, Юры I (11021167) — князь тураўскі (11571167). Быў другім сынам Яраслава Сьвятаполкавіча, унукам Сьвятаполка Ізяславіча. Бацька Юрыя, Яраслаў Сьвятаполкавіч беспасьпяхова змагаўся з Уладзімерам Манамахам за сваю спадчыну — Тураўскае княства, у выніку чаго быў забіты наймітамі Манамаха падчас аблёгі Ўладзімеру.

Юры Яраславіч
Юры I
Князь тураўскі
1157 — 1167
Папярэднік Барыс Юр’евіч
Наступнік Іван Юр’евіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1102
Памёр 1167, Тураў
Нашчадкі
Дынастыя Ізяславічы
Жонка Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка
Бацька Яраслаў Сьвятаполкавіч

Прыход да ўлады рэдагаваць

У 1155 годзе Юры Даўгарукі перадае Тураў свайму сыну Барысу. 1157 год (па летапісе — 1158 год) становіцца пераломным ў гісторыі Тураўскай зямлі, У гэтым годзе памёр кіеўскі князь Юры Даўгарукі. На пахаваньне бацькі паехаў яго сын, тураўскі князь Барыс. Скарыстаўшыся гэтай акалічнасьцю, Тураў захапіў Юры Яраславіч, які ня меў свайго княжацкага ўдзелу й быў служылым князем у Юрыя Даўгарукага, пры гэтым карыстаўся ў яго даверам, уплывам і пашанай.

Барацьба за незалежнасьць рэдагаваць

Тураўцы горача падтрымалі прыход да ўлады энэргічнага й таленавітага князя, які лічыў сваёй вотчынай менавіта Тураўскае княства. Хутчэй за ўсё тураўцам надакучылі частыя зьмены на тураўскім стальцы прышлых і часовых князёў, што клапаціліся аб сваіх набытках і прыбліжаных, а ня аб дабрабыце княства й мясцовых жыхароў. Кіеў неадкладна запатрабаваў ад Юрыя Яраславіча пакоры, і калі князь не паслухаўся, — рушыў на расправу. У 1158 годзе да Тураву й Пінску падыйшла кааліцыя з шасьці рускіх князёў на чале зь Вялікім князем Ізяславам. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога — самая працяглая асада гораду часоў Кіеўскай Русі, падчас якой абаронцы ня толькі добра бараніліся на гарадзкіх сьценах, але нават рабілі вылазкі. А калі ў кааліцыйным войску пачаўся паморак коняў, яно мусіла зьняць аблогу й сысьці. Другі па важнасьці горад Тураўскай зямлі Пінск таксама здолеў адбіцца.

 
Гарадзішча сярэдневяковага Турава і археалягічны музэй. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць.

Дамова з кіеўскім князем не была заключаная. Больш за тое, праз два гады ў 1160 годзе паўтарыўся паход на Тураў пяці паўднёвых князёў. Тры тыдні стаялі яны аблогай пад Туравам, імкнучыся ўзяць горад. Аднак і гэты паход тураўцы здолелі пасьпяхова адбіць: «…и не всьпевше ему ничтоже возвратишася в свояси…».

І толькі ў 1162 годзе (фактычна ў 1161 годзе) кіеўскі князь Расьціслаў Мсьціславіч заключыў мір зь Юрыем Яраславічам і прызнаў незалежнасьць Тураўскай зямлі. Так былі адноўлены самастойнасьць Тураўскага княства й дынастыя Ізяславічаў на тураўскім прастоле (ад Ізяслава Яраславіча, яго сыноў Яраполка й Сьвятаполка). Перарванае Ўладзімерам Манамахам у 1113 годзе самастойнае палітычнае разьвіцьцё Тураўскага княства праз пакуты часовых падараваньняў і драбленьняў у 40-50-я гады было адноўлена ў 1157 годзе дзякуючы рашучасьці й мужнасьці нашчадка Ізяславічаў Юрыя Яраславіча, а таксама гарачай і адданай падтрымцы тураўскага насельніцтва. Як сьцьвярджае Мікола Ермаловіч, падзеі 1157 году, як і ранейшыя 1013, 1146 гг. паказваюць, што ў жыхароў Тураўскай зямлі, зьнешне ціхіх і пакорлівых, пад неаслабнай увагай Кіева — ніколі не замірала імкненьне да свабоднага палітычнага жыцьця.

Княжаньне рэдагаваць

Імя Юрыя Яраславіча ня згадваецца ў летапісах у сувязі з усобіцамі й войнамі. Можна думаць, што яго княжаньне прынесла краю мір і спакой. Сьведчаньнем умацаваньня незалежнасьці Тураўскага княства пры Юрыі Яраславічы й яго нашчадках стала ўзьвядзеньне ў 1170—1175 гг. у Тураве мураванай царквы, якая па архітэктуры была блізкай тагачасным кіеўскім і ўладзімерскім храмам. На час яго княжаньня прыходзіцца дзейнасьць выдатнага дзеяча Кірылы Тураўскага. Каля 1169 князь Юры Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць біскупства.

 
Падмурак царквы на гарадзішчы ў Тураве, XII ст. Гісторыка-археалягічны комплекс «Старажытны Тураў».

Падчас кіраваньня Юрыя Яраславіча Тураўскае княства дасягнула вялікага культурнага й сацыяльнага ўздыму. Пры ім Пінск пачынае расьці, як буйны гандлёвы горад, у грамадзкім жыцьць узрастае роля веча. Сьведчаньнем моцнага вайсковага моцу дзяржавы зьяўляецца пасьпяховая вайна за незалежнасьць супраць кааліцыі рускіх князёў. Неагрэсіўная зьнешняя палітыка князя зьяўляецца сьведкам зацікаўленнасьці Юрыя Яраславіча менавіта ў культурным разьвіцьці, у адрозьненьне ад іншых князёў, ён не выкарыстоўваў рэсурсы княства на свае ўласныя мэты, за што карыстаўся вялікай падтрымкай з боку гараджан. Падчас праўленьня Юрыя Яраславіча й яго нашчадкаў Тураўскае княства ўжо болей не падпадала пад поўную залежнасьць Кіева. Болей таго Тураўскае й Пінскае княства пачынаюць адыгрываць важную ролю ў гэтым рэгіёне. Тураўскае княства працягвала падтрымліваць цесныя стасункі з Кіевам (перш за ўсё гандаль і культурнае супрацоўніцтва), але цяпер ужо ў якасьці незалежнага княства.

Галоўным хаўрусьнікам Тураўскага княства ў час Юрыя Яраславіча становіцца Гарадзенскае княства. Магчыма, Тураўскае княства канфліктавала з Андрэям Багалюбскім, пра што сьведчыць «справа Хвеадорца». Справа ў тым, што нейкі Хведар з Уладзімера-Суздальскага княства, выкарыстаўшы славалюбівыя пляны князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол да гэтага часу адзінай праваслаўнай царквы на Русі. Тураўскі біскуп Кірыла Тураўскі, які падтрымліваўся Юрыям Яраславічам, дасьціпна выкрыў ерась Хвеадорца й пракляў яго, а да Андрэя Багалюбскага напісаў шмат пасланьняў па гэтай справе, якія, аднак, не захаваліся. На думку дасьледчыка спадчыны Кірылы біскупа Яўгена, сваімі пасланьнямі да Андрэя Багалюбскага асьветнік імкнуўся па-хрысьціянску паўплываць на князя цэнтральнай Русі, куды перамяшчаўся цэнтар будучай Расеі.

Жонкай Юрыя стала дачка гарадзенскага князя гарадзенскага князя Ўсеваладка. У сям’і Юрыя было пяць сыноў і дзьве дачкі.

Юры Яраславіч апошні раз упамінаецца летапісцам у 1167 годзе ў сувязі з шлюбам яго дачкі Малфрыд з Усеваладам Яраславічам «… Ярослав Изяславич (сын Изяслава Мстиславича) поем дчерь Дюргия у Ярославича Малфрид ис Турова за сына Всеволода». Пазьней імя Юрыя Яраславіча ў летапісе не сустракаецца.

Памёр Юры Яраславіч дзесьці паміж 1167—1170 гг., перад гэтым ён верагодна падзяліў княства паміж сваімі сынамі: Іван стаў тураўскім князем, Сьвятаполк — пінскім, Яраслаў — клецкім, Глеб — дубровіцкім, Яраполк — гарадзецкім.

Нашчадкі рэдагаваць

Папярэднік
Барыс Юр’евіч
Князь тураўскі
11571167
Наступнік
Іван Юр’евіч