Юрунг Хая

вёска ў Анабарскім улусе Якутыі (Расея)

Каардынаты: 72°48′43″ пн. ш. 113°13′56″ у. д. / 72.81194° пн. ш. 113.23222° у. д. / 72.81194; 113.23222 Юрунг Хая (па-расейску: Юрюнг-Хая, па-якуцку: Үрүҥ Хайа [Белая Гара]) — паселішча, цэнтар Юрунг-Хаінскага нацыянальнага сельскага савету Анабарскага нацыянальнага (далгана-эвенкійскага) улусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя) Расейскай Фэдэрацыі. Адзіны населены пункт Юрунг-Хаінскага насьлегу. Разьмешчанае за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Анабар, за 180 км на поўнач ад цэнтру ўлусу п. Саскылах. Рачная ды марская прыстань. Невялічкі аэрапорт для сувязі з Саскылахам. Зімой дзейнічае зімнік па лёдзе р. Анабар да Саскылаху.

Заснаванае ў 1930 г. Маюцца: Дом культуры, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, установы аховы здароўя ды гандлю, пошта, зьверафэрма. Колькасьць насельніцтва — 900 (1989), 1145 (2001), 1132 (2007). У паселішчы пражывае кампактная група далганаў, адзінкава сустракаюцца беларусы (у асноўным дэклясаваныя элемэнты).

Літаратура рэдагаваць

  • Юрюнг-Хая. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 93.