Юрка Геніюш (21 кастрычніка 1935, Зэльва, гміна Зэльва, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча — 21 лістапада 1985, Беласток, Польская Народная Рэспубліка) — беларускі паэт і пісьменьнік. Сын Ларысы Геніюш і Янкі Геніюш.

Юрка Геніюш
Юры Геніюш
Юры Геніюш
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Юры Геніюш
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1935(1935-10-20)
Памёр 20 лістапада 1985(1985-11-20) (50 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Янка Геніюш
Ларыса Геніюш
Літаратурная дзейнасьць
Гады творчасьці з 1963 па 1993
Дэбют 1963

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 року ў Зэльве Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі (цяпер — Гарадзенская вобласьць) у сям’і паэткі Ларысы Геніюш і лекара Янкі Геніюша. Бацькі эмігравалі ў Чэхаславаччыну, у Прагу. Менавіта там прайшло дзяцінства Юркі Геніюша ў атмасфэры беларушчыны, якой быў напоўнены эмігранцкі дом бацькоў. Навучаўся ў пачатковай школе пры расейскай гімназіі, пасьля ў чэскай гімназіі.

У 1948 року Ларысу Геніюш з мужам Янкам арыштавалі ў Чэхаславаччыне, каб выдаць саветам, але дванаццацігадовага Юрку ўдалося пераправіць да сваякоў у Польшчу. Бацькі былі рэпрэсаваныя, высланыя ў канцлягер. Нярэдка прыязджаў у Зэльву, дзе з 1956 року жылі бацькі. Навучаўся ў вячэрняй школе і працаваў ва Ўроцлаве, Глівіцах. У 1957 року зьехаў на Беласточчыну. Вывучыўся на дзіцячага лекара ў Мэдычнай акадэміі ў Беластоку. Здабыў вядомасьць як літаратар. Працаваў лекарам у в. Гарадок Беластоцкага ваяводзства, з 1981 року — у Беластоку.

Юры Геніюш быў запрошаны ў Брытанію, ў Лёндан, у Скарынінскі цэнтар. Іменна, Юры Геніюш параіў Сакрату Яновічу ехаць у Брытанію ў 1980 годзе. З Брытаніі Сакрат Яновіч прывёз: забароненыя кнігі, ксэракс недазволеных кнігаў, бляшаную банку з друкарскаю фарбаю, некалькі друкарскіх матрыцаў. Яны павінныя былі дапамагчы дзейнічаць створанаму ў Польшчы, ў Беластоку Беларускаму Незалежнаму Выдавецтву[1]. Яно выдавала «Беларускія дакумэнты»[1]. Іх вывозілі ў ЗША з дапамогаю польскіх людзей (напрыклад, Вяслаў Казанэцкі), а вывозілі для атрыманьня дапамогі з Захаду.

Сябраваў зь пісьменьнікам Сакратам Яновічам:

Роля Юркі ў маім лёсе значная. Кантакт зь ім быў цікавы, інтэлектуальны ў бяседзе. Як адзіны ў «белавескім» асяродзьдзі інтэлігенцкі сын, адрозьніваўся ён начытанасьцю й асабістаю культураю (тармазы пускалі ў яго, калі напіўся з хамцамі).

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[1].

Ён увесь час адчуваў пільную ўвагу спэцслужбаў, сьведкамі чаго былі Ўладзімер Арлоў і Міхась Скобла на пахаваньні Ларысы Геніюш. На другі дзень пасьля пахаваньня маці ў хаце Геніюшаў адбыўся ператрус зь удзелам старшыні пасялковага савету й яго памагатых, якіх прыслалі дасьледаваць архіў паэткі, каб знойдзеныя доказы «антысавеччыны» даставіць спэцслужбам. Юрка Геніюш у роспачы тэлефанаваў у Менск Адаму Мальдзісу, а той — Алесю Адамовічу, які меў сувязі ў ЦК КПБ. У выніку архіў Ларысы Геніюш удалося захаваць. Поўны архіў Ларысы Геніюш захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі, куды яго перадаў Юрка Геніюш у 1983 року. Паводле Тацьцяны Жук, загадчыцы гэтага адьдзелу, Юрка Геніюш напісаў своеасаблівы тэстамэнт, згодна зь якім творчая частка дакумэнтаў 20 гадох нікому не выдавалася, толькі зь дазволу сябраў камісіі па літаратурнай спадчыне, а перапіска наогул — 25 гадох.

Памёр 21 лістапада 1985 року ў Беластоку пры нявысьветленых абставінах праз два з паловаю гады пасьля матчынае сьмерці. Пахаваны на Праваслаўных могілках парафіі Ўсіх сьвятых у Беластоку.

Творчасьць рэдагаваць

20 кастрычніка 1963 року дэбютаваў на старонках «Нівы» (Беласток) апавяданьнем «Прыкметы». У 1965 року ў альманаху «Белавежа» зьмясьціў кароткую падборку сваёй прозы: «Як знайсці хулігана?», «Ой ты, доля мая», «З апавяданняў старога сабакі Тарзана» і «Як мы арганізаваліся». У 1976 року Беларускім грамадска-культурным таварыствам быў выдадзены «Зборнік сцэнічных твораў», які стаў першай значнай у творчасьці Юркі Геніюша кнігай. У альманаху літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасьці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозье, у прысьвечаным выпускнікам Бельскага беларускага ліцэю «Смыком па сэрцы», у «Запавеце», «Чорным па белым», «Сейбіце». Апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы «Спачатку было толькі Слова…» (Беласток 1981). Ужо пасьля ягонай сьмерці выйшлі кнігі «Да свету» — у зборніку «Маці і сын» (Беласток 1992) і «З маёй званіцы» (Беласток 1993).

Для творчасьці Ю. Геніюша характэрна абвострана-драматычнае сьветаўспрыманьне[2].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «Прыкметы», апавяданьне (Беласток, 1963);
  • «Як знайсці хулігана?» («Белавежа», 1965);
  • «Ой ты, доля мая» («Белавежа», 1965);
  • «З апавяданняў старога сабакі Тарзана» («Белавежа», 1965);
  • «Як мы арганізаваліся» («Белавежа», 1965);
  • «Зборнік сцэнічных твораў» (Беларускае грамадска-культурнае таварыства, 1976);
  • «Смыком па сэрцы» («Белавежа»);
  • «Запавет» («Белавежа»);
  • «Чорным па белыму» («Белавежа»);
  • «Сейбіта» («Белавежа»);
  • «Спачатку было толькі Слова…» (Беласток, 1981);
  • «Да свету» (зборнік «Маці і сын», Беласток, 1992);
  • «З маёй званіцы» (Беласток, 1993).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 154—155. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  2. ^ Імёны Свабоды: Юрка Геніюш 21.10.1935, Зэльва — 21.11.1985, Беласток

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць