Юніён Сэн-Жыль

бэльгійскі футбольны клюб

Юніён (па-француску: Union SG; поўная назва: Royale Union Saint-Gilloise) — бэльгійскі футбольны клюб з Сэн-Жылью, які ўваходзіць у склад Брусэльскага сталічнага рэгіёну. Ёсьць аднім з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі бэльгійскага футболу. Гэтак з 1904 па 1935 гады «Юніён» адзінаццаць разоў здабываў тытул чэмпіёна Бэльгіі, больш за любы іншы бэльгійскі футбольны клюб да Другой сусьветнай вайны. Традыцыйнымі колерамі каманды ёсьць блакітны і жоўты. Мае рэгістрацыйны нумар 10 у сьпісе Каралеўскай футбольнай асацыяцыі Бэльгіі. Клюб традыцыйна папулярны сярод супольнасьцяў рабочай клясы паўднёвага Брусэлю, а таксама працаўнікоў інстытуцыяў Эўрапейскага Зьвязу і флямандзкай супольнасьці гораду. 13 сакавіка 2021 году пасьля працяглай адсутнасьці ў эліце бэльгійскага футболу «Юніён» павярнуўся ў Першы дывізіён А.

Юніён
Поўная назва Royale Union Saint-Gilloise
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Сэн-Жыль, Бэльгія
Стадыён Жазэф Мар’ен
Умяшчальнасьць: 9400
Кіраўнік Тоні Блум[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rusg.brussels (фр.)​ (нід.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе і атрымаў рэгістрацыйны 10 нумар. Адразу ж па закладаньні дружына паказвала добрыя вынікі. Гэтак у пэрыяд з 1904 па 1935 гады клюб адзінаццаць разоў станавіўся найлепшым у краіне. У з 1933 па 1935 гады «Юніён» 60 матчаў запар скончыла перамогай ці нічыёй, усталяваўшы, такім чынам, рэкода у гісторыі бэльгійскага футболу. На пачатку 1900-х гадоў клюб таксама браў удзел у міжнародных эўрапейскіх турнірах, маючы пэўныя посьпехі.

У пэрыяд з 1958 па 1965 гады клюб добра гуляў у ​​Кубку кірмашоў, дасягнуўшы нават паўфіналу. У розыгрышу турніру «Юніён» выбіў італьянскую «Рому». Аднак у 1963 годзе клюб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, а ў 1980 апусьціўся яшчэ глыбей у сыстэме бэльгійскіх футбольных лігаў.

21 траўня 2018 году на пасаду прэзыдэнта клюбу быў зацьверджаны старшыня ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» Тоні Блум[2]. Пасьля гэтага клюб пачаў паляпшаць свае вынікі. 13 сакавіка 2021 году пасьля перамогі над «Маленбээкам» зь лікам 2:1, «Юніён», нарэшце, павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім адсутнічаў з 1972 году. Праз абмежаваньні ў выніку пандэміі каранавірусу, заўзятары клюбу на здолелі адсьвяткаваць гістарычнае вяртаньне на стадыёне.

10 красавіка 2022 году ў свой першы сэзон па вяртаньні клюб здолеў здабыць тэхнічную перамогу над клюбам «Бээрсхот» і ўзначаліць турнірную табліцы, усталяваўшы новы рэкорд, бо ніводнага разу клюб пасьля павышэньня ня здолеў ачоліць выніковую табліцу сэзону. Тым ня менш, у матчах плэй-оф на вызначэньне выніковых месцаў «Юніён» саступіў першы радок «Бруге». У выніку брусэльцы здабылі квіток у кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў упершыню ў гісторыі клюбу. Пасьля хатняй перамогі зь лікам 2:0 у матчы супраць шатляндзкага «Рэйнджарзу» бэльгійцы трывалі паразу ў Глазга зь лікам 3:0. Такім чынам, клюб быў дапушчаны да ўдзелу ў асноўным раўндзе Лігі Эўропы.

Тытулы рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4   ПА Матыяс Расмусэн 1997
5   Аб Кевін Макалістэр 1997
7   Нап Элтан Кабангу 1998
8   ПА Лязар Амані 1998
9   Нап Дэніс Экерт 1997
10   ПА Ляік Ляпусэн 1996
11   Нап Гэнак Тэкляб 1998
12   Бр Гайнц Лінднэр (ар. Сіён) 1990
13   Нап Кевін Радрыгес 2000
14   Бр Юакім Імбрэктс 2001
16   Аб Крыстыян Бэрджэс 1991
17   Нап Каспэр Тэрха 2003
19   Аб Гіём Франсуа 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Алесьё Кастра-Мантэс 1997
23   ПА Кэмэран Пуэртас 1998
24   ПА Шарль Вангаўтэ 1998
26   Аб Рос Сайкс 1999
27   ПА Наа Садыкі 2004
28   Аб Кокі Мачыда 1997
29   Нап Густаф Нільсан 1997
34   Бр Максім Вэнсэнс 2001
35   ПА Натан Гёйгевэльдэ 2004
47   Нап Магамэд Амура 2000
48   Аб Фэдэ Лейсэн 2003
49   Бр Антані Марыс (капітан) 1990
85   Аб Арно Дані 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць