Юлія Фра́нцаўна Зарэ́цкая (нарадзіўся ў 1978, в. Дунілавічы Пастаўскага раёну) — празаік, публіцыст, сатырык.

Юлія Францаўна Зарэцкая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1978 год
Дунілавічы, Дунілавіцкі сельсавет, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зарэцкі.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыла БДПУ імя М. Танка з адзнакай. Працавала рэдактарам, потым загадчыкам аддзелу фэльетонаў і лістоў часопіса «Вожыка», намесьнікам галоўнага рэдактара, з 2009(?) — галоўны рэдактар альманаху «Вожыка». Сябар Саюзу журналістаў Беларусі й Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, дзе в.а. сакратара сэкцыі сатыры й гумару.

Творчасьць рэдагаваць

Аўтар зборніка сатырычных і гумарыстычных твораў (апавяданьняў, п’есаў, гумарэсак, замалёвак з натуры). Друкавалася ў часопісах «Вожыку», «Маладосьці», газэтах «Чырвонай зьмене», «ЛіМе», «Зьвязьдзе», «Настаўніцкай газэце» і інш.