Юзэф Караль Патоцкі

польскі пісьменьнік, публіцыст

Ю́зэф Ка́раль Пато́цкі гербу Шэліга (псэўданім Мар’ян Богуш, 16 лістапада 1854, Пружана — 1898 ці 1899, Варшава) — польскі паэт і публіцыст беларускага паходжаньня. Брат літаратара і крытыка Антонія.

Герб Шэліга

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Бацькі — Аляксандар і Касыльда Патоцкія (у дзявоцтве Яблонская).

У 1876—1880 роках навучаўся на прыродна-матэматычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. Ягоныя публіцыстычныя артыкулы і паэтычныя творы зьяўляліся ў тым ліку на старонках «Tygodnika Powszechnego», «Wędrowca» і «Prawdy». Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Głos» і ягоным рэдактарам. У 1894 року арыштаванымі расейскімі ўладамі, а пазьней высланы ў Адэсу за ўдзел у патрыятычнай дэманстрацыі. Вярнуўся з высылкі ў 1897 року.

Пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і сацыялягічныя трактаты. Пераклаў «Сыстэматыку сынтэтычнае філязофіі» Гэрбэрта Спэнсэра.

Літаратура рэдагаваць

  • Henryk Markiewicz. Pozytywizm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. — ISBN 83-01-13849-1