Юзэф Арнульф Гедройц

Ю́зэф А́рнульф Гедройц (лет. Juozapas Arnulfas Giedraitis, польск. Józef Arnolf Giedroyć; 24 ліпеня 1754, Касакаўшчына-Гедройцы ля Вільні — 17 ліпеня 1838, Алсяды, цяпер Летува) — князь, жамойцкі біскуп, летувіскі пісьменьнік, асьветнік, перакладчык. Доктар кананічнага права (1790), кавалер ордэна Сьвятога Станіслава (1789).

Юзэф Арнульф Гедройц
Юзэф Арнульф Гедройц
Юзэф Арнульф Гедройц

Герб «Кітаўрас»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 ліпеня 1754(1754-07-24)
Памёр 17 ліпеня 1838(1838-07-17) (83 гады)
Пахаваны
Род Гедройцы
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

Біяграфія рэдагаваць

З княскага роду Гедройцаў, сын ротмістра літоўскага Яна. У 1775—1781 гадох навучаўся ў Віленскай сэмінарыі, дзякуючы заступніцтву свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца стаў інфлянцкім канонікам. У 1781 годзе высьвечаны на сьвятара. У 1781—1785 гадох вывучаў багаслоўе, замежныя мовы й кананічнае права ў Рыме. Ад 1786 году быў сябрам жамойцкае капітулы, прэлатам-архідыяканам ад 1788 году. У 1790 годзе стаў біскупам-каад’ютарам свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца (з правам пераемнасьці); у тым самым годзе атрымаў у Вільні ступень доктара кананічнага права.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў якасьці першага дэлегата ад сьвятарства й абывацеляў Жамойцкага княства прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе яго прыняла Кацярына ІІ. Стаўшы ў 1803 годзе ардынарыем Жамойцкае дыяцэзіі распачаў актыўную асьветніцкую дзейнасьць, заснаваўшы пры падтрымцы князя Адама Чартарыйскага вялікую сетку школаў. Займаўся разьвіцьцём шпітальнае справы. Гуртаваў вакол сябе летувіскіх пісьменьнікаў. У 1813—1814 гадох на жаданьне імпэратара Аляксандра І удзельнічаў у працы Біблейскага таварыства ў Пецярбургу. Пераклаў на летувіскую мову Новы Запавет, выдаўшы яго пры падтрымцы мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча 5-тысячным тыражом за ўласныя грошы.

У часе вызвольнага паўстаньня (1830—1831) напачатку абвясьціў пра сваю ляяльнасьць да расейскага ўраду, аднак у сакавіку 1831 году выдаў адозву ў падтрымку паўстанцаў. Па паразе паўстаньня, баючыся рэпрэсіяў супраць Касьцёлу, быў вымушаны зноў асудзіць паўстанцаў.

Галерэя рэдагаваць

Папярэднік
Ян Стафан Гедройц
Жамойцкія біскупы
1803—1838
Наступнік
Шымон Мікалай Гедройц

Літаратура рэдагаваць

Крыніца: Віталь Кавалёў, «Католическая энциклопедия»