Юзэф Антоні Салагуб

Юзэф Антоні Салагуб (26 ліпеня 17094 траўня 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (17421748) і віцебскі (17481752), ваявода віцебскі1752); палкоўнік[1].

Юзэф Антоні Салагуб
Юзэф Антоні Салагуб
Юзэф Антоні Салагуб

Герб «Праўдзіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 ліпеня 1709
Памёр 4 траўня 1781
Род Салагубы
Бацькі Ян Міхал Салагуб
Алена з Шамоўскіх
Жонка Антаніна Тэрэза з Агінскіх

Быў старостам саньніцкім і эйшыскім[1]. Граф на Ільлі, Івянцы, Тураве і Горы-Горках. Кавалер ордэна Белага Арла (1750)[2].

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Салагубаў гербу «Праўдзіч», сын Яна Міхала, падскарбія вялікага літоўскага, і Алены з Шамоўскіх. Меў брата Антонія Юзэфа.

У канцы 1720-х знаходзіўся ў замежным падарожжы. За часамі бескаралеўя ў 1733 падтрымліваў кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага. Разам зь ім быў у аблозе ў Гданьску. Па капітуляцыі места вызнаў уладу Аўгуста Моцнага. Потым зьбег у Каралявец да Станіслава Ляшчынскага і канчаткова вызнаў уладу караля і вялікага князя толькі ў 1736.

У 1737 абіраўся жамойцкім дэпутатам Галоўнага Трыбуналу і маршалкам Духоўнага Трыбуналу. Быў паслом на соймы 1736, 1738, 1740. У 1750 атрымаў пяцігорскую харугву. У 1751 абіраўся віцебскім дэпутатам і маршалкам Галоўнага Трыбуналу. З гэтага часу зблізіўся з Чартарыйскімі. Пры іх падтрымцы 7 кастрычніка 1751 атрымаў урад ваяводы віцебскага.

У 1758 насуперак пазыцыі Чартарыйскіх вызнаў выбар курляндзкім герцагам каралевіча Караля. Гэта зблізіла яго з Радзівіламі. У 17591760 актыўна дапамагаў жонцы памерлага брата Антонія Юзэфа Брыгіце Пэтранэлі ў справе абароны Азярышчынскага староства ад прэтэнзіяў гетмана кароннага Яна Клемэнса Браніцкага. Быў малаактыўным хаўрусьнікам Радзівілаў і ў час бескаралеўя 17631764 адразу перайшоў на бок Чартарыйскіх. Прымаў прысягу на Пакта канвэнта караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў вызначаны ў склад соймавага суду.

Адмовіўся прынесьці прысягу расейскай імпэратрыцы Кацярыне II па падзеле Рэчы Паспалітай (1772) з сваіх уладаньняў, якія апынуліся ў Расейскай імпэрыі. Кацярына II за асабістыя заслугі пакінула яму гэтыя ўладаньні. У 1776 абіраўся ў Скарбовы дэпартамэнт Пастаяннай Рады. Пазьней не выяўляў актыўнасьці ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай[3].

Шлюб з Антанінай Тэрэзай Агінскай быў бязьдзетным.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 537.
  2. ^ Męclewska М. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008.
  3. ^ Мацук А. Салагуб Юзаф Антоні // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 391.

Літаратура рэдагаваць