Юбілейная капліца (Менск)

колішняя капліца ў Менску
Помнік сакральнай архітэктуры
Юбілейная капліца
Юбілейная капліца
Юбілейная капліца
Краіна Беларусь
Места Менск
Дата заснаваньня 1826

Юбілейная капліца — помнік архітэктуры XIX ст. у Менску. Знаходзілася на Юбілейным пляцы[a]. Атрымала сваю назву ў гонар 1500-рочча Нікейскага сабору. Твор архітэктуры клясыцызму. Па 1947 року савецкія ўлады зруйнавалі помнік.

Гісторыя рэдагаваць

У 1825 року ў сьвеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабору, які зацьвердзіў галоўныя дагматы і сымбалі хрысьціянства. Папа Рымскі Леў XII абвясьціў гэты рок юбілейным, аднак у беларускіх касьцёлах сьвята адзначалі ў наступным року. Менавіта тады на ўскраіне Менску збудавалі сьціплы помнік-капліцу[2].

Не пацярпела ў часы Другой сусьветнай вайны. Аднак па 1947 року яе зьнішчылі савецкія ўлады.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў квадратны пастамэнт з круглай калёнай, завершанай крыжом.

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Прыкладна на тым месцы, дзе паміж вуліцамі Кальварыйскай і Максіма Танка цяпер стаіць жылы дом з крамамі[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 31
  2. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 108.

Літаратура рэдагаваць

  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.