Эстудыянтэс Ля-Плята

аргентынскі футбольны клюб

«Эстудыя́нтэс» (па-гішпанску: Estudiantes) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Ля-Плята, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клюб зьяўляецца адным з самых пасьпяховых у Аргентыне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны зь ліку камандаў, якія не адносяцца да гэтак званай «Вялікай пяцёркі». Асноўным супернікам клюбу ёсьць каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта зь якой выйшлі незадаволеныя гульцы і заўзятары і стварылі клюб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супраціўнікамі носяць назву Дэрбі Ля-Пляты.

Эстудыянтэс
Поўная назва Club Estudiantes de La Plata
Заснаваны 4 жніўня 1905
Горад Ля-Плята, Аргентына
Стадыён Сьюдада-дэ-Ля-Плята
Умяшчальнасьць: 53 000
Прэзыдэнт Хуан Сэбастыян Вэрон[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
estudiantesdelaplata.com (гішп.)

Акрамя футбольнай каманды клюб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаваньні.

Гісторыя рэдагаваць

У 1905 годзе група футбалістаў і заўзятараў з клюбу «Хімнасія і Эсгрыма» вырашыла сысьці і ўтварыць уласны футбольны клюб, пасьля таго як кіраўніцтва клюбу праігнаравала футбольнай сэкцыяй клюбу, закрыўшы футбольныя палі. Па стварэньні клюбу ўвага надавалася футболу, але цягам дзесяцігодзьдзяў зьявіліся сэкцыі па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, тэнісе, плаваньні і гольфе.

Дасягненьні рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Фабрысьё Якавіч 2002
2   Аб Саід Рамэра 1999
3   Аб Нікаляс Фэрнандэс 2002
4   Аб Сант’яга Флёрэс 2001
5   ПА Сант’яга Аскасыбар 1997
6   Аб Фэдэрыка Фэрнандэс 1989
7   ПА Хасэ Соса (капітан) 1985
8   ПА Фэрнанда Сукі 1991
9   Нап Гвіда Карыльлё 1991
10   Нап Паблё П’яцьці 1989
12   Бр Матыяс Мансыльля 1996
13   Аб Гастон Бэнэдэцьці 2001
14   Аб Эрас Манкуса 1999
15   ПА Франка Сапіёля 2001
16   Нап Маўра Мэндэс 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17   ПА Хавіер Альтамірана 1999
18   Нап Эдвін Сэтрэ 1998
19   ПА Алексіс Маньёма 2003
20   Аб Эрык Мэса 1999
22   ПА Энса Пэрэс 1986
23   Нап Эсэк’ель Ная 2001
24   ПА Баўтыста Кацюбінскі 2001
25   Бр Хуан Паблё Сасая 2001
26   Аб Люсіяна Лёля 1987
27   Нап Хавіер Карэа 1992
28   ПА Нэўэн Бэнэдэцьці 2005
29   ПА Аксэль Атум 2006
32   Нап Тыяга Палясіяс 2001
42   Нап Мартыніяна Марэна 2003

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць