Эстонскі марскі музэй

Эсто́нскі марскі́ музэ́й (па-эстонску: Eesti Meremuuseum) — музэй у талінскай вежы «Тоўстая Маргарыта», заснаваны ў 1935 року. У экспазыцыі прадстаўленая гісторыя мараходзтва, мясцовага судабудаўніцтва, партовае і маячнае гаспадаркі. Ва ўнутраным двары — экспазыцыя пад адкрытым небам і аглядная пляцоўка на Талінскі порт.

Марскі музэй Эстоніі
Eesti Meremuuseum
Унутры музэю
Філіі Музэй мін
Гідрагавань
Месцазнаходжаньне ТалінЭстонія
Адрас Вуліца Пік, 70
Тэматыка калекцыі мараходзтва
Створаны 1935 г.
Адкрыты 1935
Геаграфічныя каардынаты 59°26′33″ пн. ш. 24°44′59″ у. д. / 59.4425° пн. ш. 24.74972° у. д. / 59.4425; 24.74972Каардынаты: 59°26′33″ пн. ш. 24°44′59″ у. д. / 59.4425° пн. ш. 24.74972° у. д. / 59.4425; 24.74972
Марскі музэй Эстоніі на мапе Эстоніі
Марскі музэй Эстоніі
Марскі музэй Эстоніі
Марскі музэй Эстоніі
Афіцыйная бачына

Філіі музэю рэдагаваць

Музэй мін — разьмешчаны ў будынку адзінага парахавога склепу, які захаваўся ў месцы да нашага часу (пабудаваны ў 1748). У экспазыцыі прадстаўленыя міны ад крапасных да сучасных, якія належалі вайсковым флётам Ангельшчыны, Нямеччыны, Расеі, Фінляндыі, Францыі і Эстоніі.

Гідрагавань — экспазыцыя гістарычных караблёў пад адкрытым небам. У экспазыцыі прадстаўленыя наступныя караблі: паравы ледакол «Суўр Тыл» (1914), падводная лодка «Лембіт» (1936), тральнік «Калеў» (1967), патрульны катэр «Бура» (1976).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Эстонскі марскі музэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў