Эстонская літаратура

Эстонская літаратура (па-эстонску: eesti kirjandus) — літаратура на эстонскай мове.

XVI—XVIII стагодзьдзі рэдагаваць

 
Эстонская граматыка 1637 року, напісаная Генрыхам Шталем

Літаратура на эстонскай мове пачала разьвівацца даволі позна. Заняволеньне эстонскіх земляў у XIII стагодзьдзі нямецкімі, а потым і дацкімі фэўдаламі на доўгі час затрымала фармаваньне нацыянальнай літаратурнай мовы і літаратуры.

У 1553 року ў Любэку была надрукаваная першая кніга на эстонскай мове: «Малы Катэхізіс Лютэра(ru)» ў перакладзе Франца Вітэ. Як гэтая кніга, так і сачыненьні польскага езуіта Вэльтэра (1591) зьніклі бясьсьледна; найстаражытнейшым буйным літаратурным помнікам эстонскай мовы зьяўляюцца 39 пропаведзяў Георга Мюлера(et), напісаныя з 1600 па 1606 гады і ўпершыню выдадзеныя ў 1891 годзе.

Літаратура I пэрыяду, да канца XVII стагодзьдзя, амаль выключна рэлігійная. Народ, стомлены рабствам, войнамі, спусташэньнямі, павальнымі хваробамі, шукаў суцяшэньня ў рэлігіі, безаглядна да дрэннай мовы і правапісу кніг. Найвыбітнейшыя пісьменьнікі гэтага пэрыяду: Генрых Шталь(ru) (к. 1600-1657), які выдаў у 1632—1638 рр. «Hand-und Hauszbuch für das Fürstenthumb Ehsten» (малітвы, гімны ў прозе, нядзельныя эвангельскія і апостальскія чытаньні), а ў 1641—1649 роках зборнік пропаведзяў; у 1656 року ягоны «Hand — und Hauszbuch…» быў выдадзены ў выпраўленым выглядзе, прычым барбарская проза гімнаў была пераробленая ў гэтак жа барбарскія вершы. Далей ідуць: сучасьнік Сталя І. Расініюс (Rossihnius, памёр каля 1645 р.), які выдаў «Лютэранскі Катэхізіс і нядзельныя эвангельскія і апостальскія чытаньні» (1632); Адрыян Віргіній (1663—1706), перакладчык Новага Запавету на паўднёвую гаворку (1686); аўтары вясельных песень Райнэр Брокман(et), Ёшуа Мёленбэк(et) і інш. (песьні выд. у «Verh. d. Gel. Estn. Ges.», 1896).

Для вывучэньня тагачасных вераваньняў і забабонаў эстонцаў важныя: Ёган Гутсляф(et), «Kurzer Bericht und Unterricht von der Falsch-heilig genandten Bäche in Lieffland Wöhhanda» (1644) і Ёган Фарсэліюс(et), «Der einfältigen Ehsten abergl. Gebräuche» (Рэвель, 1685; новае выданьне — СПб., 1854). Граматыкі з дадаткам слоўнікаў склалі Гэнрых Шталь (1637), Ёган Гутсьляф (1648) і Гайнрых Гёзекен(et) (1660).

У II пэрыядзе, які доўжыўся да канца XVIII стагодзьдзя, зьявілася сьвецкая літаратура. Мова твораў стала здавальняючай. Бацькам новага кірунку быў Бэнгт Готфрыд Фарсэліюс(et) (к. 1660-1689), які бяз сродкаў, без сувязяў заснаваў вялікую колькасьць народных школ і першую эстонскую настаўніцкую сэмінарыю (1684—1688). Пад ягоным уплывам Ёган Горнунг (Johann Hornung, к. 1660—1715) склаў першую здавальняючую граматыку (1693) і ўсталяваў — выдатным перакладам богаслужбовых кніг (1694—1695) і ў асаблівасьці Новага Запавету на паўночны дыялект (1715) — новы правапіс, які панаваў да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. Ягоны прыклад пераняў складальнік граматыкі і перакладчык Старога Запавету Антон Тор Геле (Helle, 1748). Поўная Біблія ў перакладзе Горнунга і Геле пабачыла сьвет у 1739 року. Іншыя духоўныя пісьменьнікі XVIII стагодзьдзя: Ё. Г. Генкель, Ё. Г. Шнэль, Г. А. Эрксьлебен, А. Г. Люке, А. В. Эбэргард, Б. Шчыбальскі, П. Г. фон Фрэй і з 1729 г. гернгутэры: А. Раўд’ял, родам эстонец, Я. Мараш, Ё. К. Нэйман, Ё. Хр. Квандт, Ё. Г. Фэрстэр, М. Тооцы. Шэраг сьвецкіх пісьменьнікаў адкрывае эстонец Кясу Ганс ( пасьля 1734) вершам у свой час папулярным, хоць у паэтычным дачыненьні дрэнным: «Плач з нагоды разбурэньня Дэрпту» (1706); за ім ідуць аўтары аповесьцяў і апавяданьняў А. Гельле (1740), Ё. M. Ген (1788), А. Р. Гольц (1817), Г. Аўрэліюс, В. Ф. Вільман (1746—1819), Ё. В. Л. фон Люце (1756—1842), заснавальнік першага таварыства для вывучэньня эстонскай мовы ў Арэнсбургу, Эйзэнах («Падручнік садоўніцтва», 1750), А. В. Гупель («Граматыка», 1780; «Кароткія настаўленьні», 1766; першае пэрыядычнае выданьне па мэдыцыне «Лекар», 1771).

XIX стагодзьдзе рэдагаваць

 
Фрыдрых Райнгальд Крэйцвальд

У III пэрыяд, да сярэдзіны XIX стагодзьдзя, таленавіты эстонец Ота Вільгельм Мазінг(ru) (1763—1832), які выдатна валодаў мовай, прыняўся за стварэньне прыдатнай літаратуры для толькі што вызваленых ад прыгоннай залежнасьці эстонцаў (у Эстляндыі ў 1804, у Ліфляндыі ў 1819 року). У 1818 року ён выдаў «Нядзельныя чытаньні», якія доўга служылі любімым чытаньнем народа; з 1821 па 1825 год выходзіў ягоны «Сялянскі штотыднёвік», першае пэрыядычнае выданьне агульнага зьместу, калі не лічыць малавядомага «Дэрпцкага сялянскага штотыднёвіка» Альдэкопа і Рота (1806); у 1820 годзе зьявіўся ягоны пераклад «Ліфляндзкага сялянскага ўлажэньня». Акрамя таго, ім напісана вялікая колькасьць брашур і артыкулаў рознага зьместу. Мазінг засланіў сабой усіх астатніх пісьменьнікаў гэтага пэрыяду, зь якіх вылучаюцца яшчэ аўтар аповесьцяў (1838—1839) граф Пэтэр фон Мантойфэль(et) (1768—1842) і рана памерлы эстонец Крысьціян Яак Петэрсан (1801—1822). Абуджэньню цікавасьці да эстонскай мовы і літаратуры вельмі шмат садзейнічалі выдаваныя Ёганам Розенплянтэрам(et) з 1813 па 1832 рр. (20 вып.) «Beitrage zur genaueren Kentniss der ehstnischen Sprache».

У IV пэрыядзе, да 80-х гадоў XIX стагодзьдзя, літаратура Эстоніі канчаткова пераходзіць у рукі эстонцаў свабодных прафэсій. Пісьменьнікі нямецкага паходжаньня працягваюць распрацоўваць толькі духоўную літаратуру, не ствараючы і ў гэтай галіне нічога выдатнага. Узьнікаюць розныя віды мастацкай літаратуры: раман і аповесьць, эпас, лірыка, драма. У 1843 годзе Эдуард Арэнс (Ahrens, 1803—1863) стварыў новы правапіс, заснаваны на навуковым вывучэньні гукаў і словаў эстонскай мовы. Лектар эстонскай мовы пры Дэрпцкім унівэрсытэце, Фрыдрых Робэрт Фэльман (Fählmann, 1798—1850) заснаваў у 1839 року пры ўнівэрсытэце вучонае эстонскае таварыства, якое аказала вялікія паслугі ў справе вывучэньня эстонскай мовы і літаратуры, і апублікаваў у выданьнях гэтага таварыства высокамастацкія народныя паданьні, зь якіх у асаблівасьці «Койт і Эмарык» («Ранішняя і вячэрняя зара») 1844 року зьвярнула ўвагу навуковых сфэраў на эстонскую народную паэзію. Раптоўная сьмерць перашкодзіла Фэльману выдаць паданьні пра героя народнага эпаса «Калевіпаэг» (сына Калева), але сабраныя ім матэрыялы перайшлі да вэраскага лекара Фрыдрыха Райнгальда Крэйцвальда (1803-1882), які й сам меў багаты запас вядомых зь дзяцінства і сабраных пасьля з вуснаў народа ўрыўкаў эпасу. На даручэньне вучонага эстонскага таварыства Крэйцвальд згрупаваў усе гэтыя матэрыялы і ў 1862 року выдаў «Калевіпаэг, эстонскае народнае паданьне», у 20 песьнях (19034 чатырохстопных харэічных вершаў — звычайны памер эстонскіх народных песень). Зь вялікага ліку іншых твораў Крэйцвальда — аповесьцяў, вершаў, драматычных твораў, папулярна-навуковых і мэдыцынскіх артыкулаў — галоўныя: «Казкі эстонскага народа» (1866) і паэма «Лембіт», выдадзеная пасьля сьмерці аўтара. У той жа час Ёган Вальдэмар Янсэн (1819—1890) стварыў эстонскую публіцыстыку і журналістыку, выдаючы з 1857 па 1864 року газэту «Pärnu Postimees(ru)» («Паштальён з Пярну»), а з 1864 па 1880 рокі «Eesti Postimees» («Эстонскі паштальён») у Юр’еве. Больш за тое, Янсэн напісаў вялікую колькасьць аповесьцяў (звычайна ўдалыя пераробкі зь іншых моваў у народным стылі) і вершаў, заснаваў у Дэрпце сьпеўнае таварыства «Ванэмуйнэ» (1865) і «Эстонскае земляробчае таварыства», быў адным з галоўных заснавальнікаў «Эстонскага літаратурнага таварыства» (1872), якое спыніла сваё існаваньне ў 1893 року з прычыны разладаў паміж сябрамі, зладзіў у 1869 року першае эстонскае сьпеўнае сьвята ў Дэрпце, якое моцна паўплывала на абуджэньне нацыянальнай самасьвядомасьці сярод эстонцаў. Дачка папярэдняга Лідыя Койдула (Міхельсон, 1843—1886), таленавітая паэтка, лічылася найлепшым эстонскім лірыкам свайго часу.

З 1880 року эстонская літаратура пачынае выходзіць з рамак выключна простанароднага пісьменства і прымаць характар, уласьцівы літаратурам адукаваных народаў. Узьніклі літаратурныя партыі і барацьба меркаваньняў. У добрых перакладах пачынаюць зьяўляцца клясычныя творы іншых народаў.

У літаратуры на першае месца вылучылася незвычайна багатая народная славеснасьць эстонцаў. З 1888 року Якаб Гурт (1839—1907) сыстэматычна заняўся зьбіраньнем рэштак народнай паэзіі; у 1896 року ён меў ужо 40 500 нумароў народных песень, 8500 нумароў казак, легенд і інш., 45 000 прымавак, 37 000 народных загадак, каля 52 000 народных павер’яў і забабонаў, ня лічачы народных жартаў, гульняў і да т. п. У зборах Матыяса Ёгана Эйзэна (1856—1934) у 1897 року знаходзілася 10 314 народных песень, 12 906 казак і апавяданьняў, 23 215 забабонных і міталягічных уяўленьняў, 10 547 загадак, 7093 прымаўкі, 3630 тлумачэньняў сноў, 1998 народных жартаў (А. Kallas, «Uebers. u. d. Sammeln estnischer Runen», Гельсынгфорс, 1902).

Зь пісьменьнікаў, па большай частцы маладых людзей, без буйных талентаў, больш вядомыя паэты: Міхкель Вэске, Ада Рэйнвальд, Ада Грэнцштайн (таксама добрая публіцыстка), пастар Ліп, Ганна Хава(ru), Якаб Там, Пэтэр Якабсан(et), Юган Кундэр, К. Сэе, Фрыдрых Кульбарс, Якаў Лійв, Элізе Аўн і інш. Бэлетрысты: Юган Лійв, з выдатнымі талентамі, але хворы з маладога ўзросту на невылечную душэўную хваробу; Э. Вільдэ, добры апавядальнік, але павярхоўны і нядбайны; Эрнст Пэтэрсан, не бяз таленту, рэаліст, але часам упадае ў карыкатуру; Эдуард Борнгёэ(et), Якаб Мяндмэц(et) і інш. Гісторыкі літаратуры і фальклярысты: Я. Гурт, Юліюс Крон (Julius Krohn), Карл Крон (Krohn), В. Рэйман, А. Каляс, М. І. Эйзен, К. А. Герман. Духоўныя пісьменьнікі: Р. Каляс, Эдэрбэрг, Ліп. Кампазытары: Шырэнк-Лятэ, Капель, Турнпу, К. А. Герман, Міна Герман.

XX стагодзьдзе рэдагаваць

Штогод у пачатку XX стагодзьдзя выходзіць ад 200 да 250 кніг на эстонскай мове. У канцы 1903 року выходзіла 14 пэрыядычных выданьняў, зь якіх некаторыя мелі да 10 000 падпісчыкаў: два штодзённыя, адно — 3 разы, тры — 2 разы, шэсьць — адзін раз у тыдзень, два — 1 раз у месяц. У Амэрыцы ў гэты ж пэрыяд выходзіў на эстонскай мове праз кожныя 2 месяцы «Амэрыканскі эстонскі паштальён».

Першае дзесяцігодзьдзе XX стагодзьдзя ў эстонскай літаратуры адзначана ўзьнікненьнем мадэрнізму. Узьнікла літаратурна-мастацкая група «Маладая Эстонія(ru)».

У другой палове 1920-ых паэзія саступае лідэрства прозе, у творчасьці эстонскіх паэтаў чуюцца пэсімістычныя ноты, расчараваньне ў навакольнай рэчаіснасьці. Пераважнай тэндэнцыяй у прозе, напісанай паміж двума сусьветнымі войнамі, быў рэалізм. Найбольш выдатным пісьменьнікам эпохі быў Антон Гансэн Тамсарэ (1878—1940), аўтар пяцітомнага эпічнага раману «Праўда і справядлівасьць» («Tõde ja Õigus», 1926—1933), які лічыцца адным з асноўных твораў эстонскай літаратуры. Іншымі выдатнымі празаікамі былі Аўгуст Мялк (1900—1987) і Карл Рысьціківі (1912—1977).

У 1930-х у літаратуру ўвайшло творчае аб’яднаньне «Вешчуны».

Літаратура рэдагаваць

  • Егевер И. А.,. Эстонская литература // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць