Эпіграфіка (ад грэц. επιγραφή — «надпіс») — дапаможная гістарычная дысцыпліна, прыкладная гістарычная і філялягічная дысцыпліна, якая вывучае зьмест і формы надпісаў на цьвёрдых матэрыялах, такіх як камень, кераміка, мэтал і іншыя, і клясыфікуе іх у адпаведнасьці зь іхным часовым і культурным кантэкстам. Вывучэньнем старажытнага пісьма, зробленага пераважна чарніламі, займаецца асобная дысцыпліна палеаграфія.

Рагвалодаў камень

Часам узьнікненьня эпіграфікі лічыцца пэрыяд Адраджэньня. Мэтодыка эпіграфікі як навукі была распрацавана ў XVIII—XIX стагодзьдзях. Расшыфроўка герогліфаў Старажытнага Эгіпту, бабілёнскага клінапісу, мікенскай пісьменнасьці значна пашырыла ў XIX—XX стагодзьдзях сфэру прымяненьня эпіграфікі.

Найбольш значныя ўсходнеславянскія помнікі эпіграфікі — надпісы XI—XIV стагодзьдзяў на сьценах Наўгародзкага Сафійскага сабора й XI—XVII стагодзьдзяў на сьценах кіеўскіх культавых збудаваньняў. Эпіграфічныя тэксты ёсьць адна з асноўных крыніцаў палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Як правіла, час стварэньня надпісаў адпавядае зьмешчаным у іх зьвесткам.

Асноўныя пэрыядычныя выданьні рэдагаваць

  • «Нумизматика и эпиграфика» (з 1960 году);
  • «Эпиграфика Востока» (з 1947 году);
  • «Supplementum epigraphicum graecum» (Leiden, з 1923 году);
  • «Année epigraphique» (P., з 1888 году);
  • «Epigraphia Indica» (Calc.-Delhi, з 1888 году);

Глядзіце таксама рэдагаваць