Энса Пэрэс

аргентынскі футбаліст

Э́нса Нікаля́с Пэ́рэс (па-гішпанску: Enzo Nicolás Pérez; нарадзіўся 22 лютага 1986, Майпу, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Эстудыянтэс» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Энса Пэрэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1986(1986-02-22)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Эстудыянтэс
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2007—2011
2011—2015
2012
2015—2017
2017—2024
2024—
Гадой-Крус
Эстудыянтэс
Бэнфіка
Эстудыянтэс (арэнда)
Валенсія
Рывэр Плэйт
Эстудыянтэс
32 (5)
119 (14)
70 (9)
14 (0)
61 (0)
154 (2)
8 (0)
Зборныя
2009—2018 Аргентына 26 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 чэрвеня 2018.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачаў кар’еру выступамі за мясцовы клюб «Дэпартыва», за які гуляў ягоны бацька. Прафэсійна займацца пачаў у клюбе «Гадой-Крус», за які забіў першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. У 2007 годзе прыяднаўся да клюбу «Эстудыянтэс».

8 чэрвеня 2011 году гулец перайшоў у склад партугальскай «Бэнфікі». Сума пераходу склала паводле чутак, каля 5,5 млн эўра[4]. Пасьля сур’ёзнай траўмы калена атрыманай у адборачным матчы Лігі чэмпіёнаў, Пэрэс быў аддадзены ў арэнду назад у «Эстудыянтэс», дзе выступаў на працягу шасьці месяцаў[5]. Пазьней вярнуўся ў партугальскі клюб, дзе стаў асноўным гульцом цэнтру паўабароны, гуляючы на гэтай пазыцыі разам зь Неманьем Мацічам.

Ягоныя выступы прыцягнулі ўвагу іншых клюбаў, а галоўны трэнэр «Бэнфікі» Жоржы Жэзуш назваў Пэрэса мозгам каманды, якога цяжка будзе замяніць[6]. 6 ліпеня 2014 году Энса быў прызнаны найлепшым гульцом сэзону партугальскае лігі[7].

2 cтудзеня 2015 году «Валенсія» падпісала Пэрэса за 25 млн эўра[8]. Дэбют гульца прыпаў на хатнюю перамогу «кажанаў» у матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу» (2:1).

Міжнародная рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Аргентыны дэбютаваў 30 верасьня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы, які скончыўся перамогай аргентынцаў зь лікам 2:0.

Дасягненьні рэдагаваць

«Эстудыянтэс»:

«Бэнфіка»:

«Рывэр Плэйт»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць