Эмір

пасада ў мусульманскім сьвеце

Эмі́р (па-арабску: امير‎) — пасада ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі. Мае найвышэйшае значэньне. Загады эміра зьяўляюцца абавязковымі для іншых ніжэйстаячых эміраў: эміраў абласьцей (вілаетаў). Пасада зьяўляецца выбарнай і пажыцьцёвай. Датэрміновае звальненьне можа быць толькі за злачынства, або грэшныя ўчынкі найвышэйшага правадыра.

Каўкаскі эмірат рэдагаваць

Першым эмірам быў Доку Ўмараў. Гэта адбылося ў кастрычніку 2007 году. Пасьля ягонай сьмерці 7 верасьня 2013 году пасада ня была нікім занятая. 18 сакавіка 2014 году было абвешчана, што эмірам стаў Алясхаб Кебекаў.