Эмэрсан Дамбудза Мнангагва (па-шонску: Emmerson Dambudzo Mnangagwa; нар. 15 верасьня 1942 году, Зьвішаванэ) — зімбабвійскі[a][1] дзяржаўны дзеяч, палітык. Прэзыдэнт Зымбабвэ з 24 лістапада 2017 году. Старшыня партыі «Зімбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт» з 19 лістапада 2017 году.

Эмэрсан Дамбудза Мнангагва
па-шонску: Emmerson Dambudzo Mnangagwa
Эмэрсон Мнангагва ў студзені 2019 году
Эмэрсон Мнангагва ў студзені 2019 году
Прэзыдэнт Зымбабвэ
24 лістапада 1917 — цяперашні час
Папярэднік: Робэрт Мугабэ
Старшыня і першы сакратар грамады «Зімбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт»
19 лістапада 2017 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Робэрт Мугабэ
Папярэднік: Робэрт Мугабэ
Намесьнік прэзыдэнта
12 сьнежня 2014 — 7 лістапада 2017
Прэзыдэнт: Робэрт Мугабэ
Папярэднік: Джойс Муджуру
Наступнік: Канстантына Чывэнга
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 верасьня 1942 (81 год)
Зьвішаванэ, Паўднёвая Радэзія
Партыя: «Зімбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт»
Сужэнец: Аксілія Мнангагва
Дзеці: Farai Mlotshwa[d], Tasiwa Mnangagwa[d], Emmerson Dambudzo Mnangagwa[d], Emmerson Tanaka Mnangagwa[d], Sean Mnangagwa[d] і Collins Mnangagwa[d]
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:

Прымаў удзельнік у партызанскай вайне, адзін з кіраўнікоў партыі «Зімбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт». З 1980 займаў шэраг ключавых пасадаў ва ўрадзе і сілавых структурах, у 2000—2005 быў старшынём ніжняй палаты сойму. З 12 сьнежня 2014 па 7 лістапада 2017 — першы намесьнік галавы краіны Зімбабвэ. Лічыўся бліжэйшым паплечнікам і пераемнікам прэзыдэнта Мугабэ. У лістападзе 2017 году раптоўна быў адхілены ад пасады. Пасьля ваеннага перавароту вярнуўся да ўлады, стаўшы старшынём і першым сакратаром кіруючай партыі «Зімбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт», а пасьля стаў часовым кіраўніком дзяржавы пасьля адстаўкі Робэрта Мугабэ. 30 ліпеня 2018 году Э. Мнангагва перамог на выбарах на пасаду галавы краіны[2]. А. Лукашэнка павінвашаў Э. Мнангагва зь перамогаю[3]. 17 студзеня 2019 году Э. Мнангагва прыехаў на Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам[4][5].

Крыніцы рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Адначасова карыстаюцца назвы Зімбабвэ і Зымбабвэ