Эляс Вэрона

італьянскі футбольны клюб

«Эляс Вэрона» (па-італьянску: Hellas Verona) — італьянскі футбольны клюб з гораду Вэрона. Заснаваны ў 1903 годзе. Чэмпіён Італіі (1985).

Эляс Вэрона
Поўная назва Hellas Verona Football Club
Заснаваны 1903 і 1991
Горад Вэрона, Італія
Стадыён Маркантоніё Бэнтэгодзі
Умяшчальнасьць: 39 211
Прэзыдэнт Маўрыцыё Зэцьці[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hellasverona.it (італ.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Матчы вэронскай дружыны супраць турынскага «Ювэнтуса» ў студзені 1958 году.

Клюб быў заснаваны студэнтамі мясцовага ліцэю. Імя «Эляда», як італьянцы прамаўляюць Эляс, для каманды абраў настаўнік грэцкай мовы. У 1911 годзе «Эляс» прыняў удзел у чэмпіянаце вобласьці. У 1919 годзе клюб зьмяніў назву на «Эляс Вэрона». У Сэрыі B чэмпіянату Італіі клюб дэбютаваў ў 1929 годзе, аб’яднаўшыся зь іншымі аматарскімі камандамі правінцыі Вэроны, як то «Бэнтэгодзі» і «Скаліджэра». Паводле вынікаў сэзону 1956—1957 гадоў каманда атрымала права на выхад у Сэрыю А, дзе пратрымалася толькі адзін год.

У 1968 годзе «Эляс Вэрона» вярнулася ў найвышэйшы дывізіён італьянскага першынства. У Сэрыю А каманда выйшла пад кіраўніцтвам даволі вядомага швэдзкага спэцыяліста Нільса Лідгальма. Сэзон 1982—1983 гадоў клюб завяршыў на рэкордным для сябе чацьвертым месцы, а ўжо праз два гады каманда адсьвяткавала перамогу ў чэмпіянаце краіны.

У 1990 годзе «Эляс Верона» пакінула элітны дывізіён. Тады ж у каманды пачаліся сур’ёзныя фінансавыя цяжкасьці, якія заміналі паказваць стабільныя вынікі. Наступныя гады клюб балянсаваў паміж Сэрыямі A, B і C1, рэгулярна распрадаючы сваіх лідэраў. Гэтак пасьля трохгадовага знаходжаньня ў Сэрыі А вэронсксі клюб страціў месца ў найвышэйшай лізе ў 2002 годзе. У гэтым сэзоне за дружыну выступалі такія таленты, як то Адрыян Муту, Маўра Камаранэзі, Альбэрта Джылярдына, Мартын Ляўрсэн, Масыма Ода і Марка Касэцьці. Тады ачоленая трэнэрам Альбэртам Малезані, дружына зрабіла добры пачатак, але умацаваць посьпех не атрымалася, і ў апошнім туры «Эляс Вэрона» страціла месца ў Сэрыі А.

Дасягненьні рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Лярэнца Мантыпа 1996
6   ПА Рэда Бэляан 2004
7   Нап Эляіс Таўшан 2001
8   ПА Дарка Лазавіч (капітан) 1990
9   Нап Тама Анры 1994
10   Нап Стэфан Мітравіч 2002
11   Нап Караль Сьвідэрскі (ар. Шарлот) 1997
13   Нап Хуан Мануэль Крус 1999
14   ПА Хасэліта 2004
16   Бр Матыя К’еза 2000
17   Нап Тыджані Носьлін 1999
18   Аб Фаб’ен Сэнтонс (ар. Нант) 1996
19   Аб Рубэн Вінагрэ (ар. Спортынг) 1999
21   ПА Дані Сылва 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Бр Алясандра Бэрардзі 1991
23   Аб Джанджакама Маньяні 1995
25   ПА Суат Сэрдар (ар. Гэрта) 1997
27   Аб Павал Давідовіч 1995
31   ПА Томаш Суслаў 2002
32   Аб Хуан Кабаль 2001
33   ПА Ондрэй Дуда 1994
34   Бр Сымонэ Пэрыльлі 1995
37   ПА Шарліс (ар. Віторыя) 2004
38   ПА Джэксан Чачуа (ар. Шарлеруа) 2001
42   Аб Дыега Копаля 2003
90   ПА Майкл Фалярунша (ар. Напалі) 1998
99   Нап Фэдэрыка Банацолі (ар. Салерн.) 1997

Трэнэры рэдагаваць

  • Гвіда Віві (1910—1911)
  • Альбэрта Маспронэ (1911—1914)
  • Алясандра Баскені (1920—1921)
  • А. Фрыдман (1922—1924)
  • Фэрэнц Мольнар (1924—1925)
  • Імрэ Шофэр (1925—1926)
  • Альда Фаджуолі (1927)
  • Янаш Бэкей (1928)
  • Алясандра Баскені (1928—1929)
  • Андраш Кутык (1929—1932)
  • Рудольф Штанцэль (1932)
  • Фэручча Палёта (1933)
  • Янаш Бэкей (1933—1934)
  • Эджыдыё К’екі (1934—1935)
  • Карлё Капра (1935—1936)
  • Янаш Ванічак (1936—1938)
  • Джаваньні К’екі (1939)
  • Шандар Пэйч (1939)
  • Джаваньні К’екі (1940—1941)
  • Карл Штурмэр (1941—1942)
  • Гвіда Бозіё (1943—1944)
  • Янаш Ванічак (1946—1947)
  • Бруна Б’яджыні (1947—1949)
  • Ласла Сэкей (1949)
  • Анджэлё Пічолі (1950—1953)
  • Д’юла Лелавіч (1953)
  • Люіджы Фэрэра (1953—1955)
  • Фэдэрыка Алазіё (1955)
  • Анджэлё Пічолі (1956—1958)
  • Гвіда Тавэлін і Люіджы Баніцоні (1958)
  • Вінічыё Віяні (1958—1959)
  • Гвіда Тавэлін (1959)
  • Альда Аліўеры (1959—1960)
  • Ромалё Біцота (1960—1961)
  • Бруна Б’яджыні (1961—1962)
  • Гвіда Тавэлін (1962)
  • Карлё Факіні (1962—1963)
  • Бруна Б’яджыні (1964)
  • Джанкарлё Кадэ (1964—1965)
  • Амэра Таньён (1965—1966)
  • Нільс Лідгальм (1966—1968)
  • Джанкарлё Кадэ (1968—1969)
  • Рэната Люкі (1969—1970)
  • Уга Поцан (1970—1972)
  • Джанкарлё Кадэ (1972—1974)
  • Люіджы Маскалаіта (1974—1975)
  • Фэручча Валькарэджы (1975—1978)
  • Люіджы Маскалаіта (1978)
  • Джузэпэ К’япэльля (1978—1979)
  • Фэрнанда Вэнэранда (1979—1980)
  • Джанкарлё Кадэ (1980—1981)
  • Асвальда Баньёлі (1981—1990)
  • Эўджэніё Фашэцьці (1990—1992)
  • Нільс Лідгальм (1992)
  • Эдаарда Рэя (1992—1993)
  • Бартолё Муцьці (1994—1995)
  • Атыліё Пэроцьці (1995—1996)
  • Люіджы Каньні (1996—1998)
  • Сэрджа Мадэ (1998)
  • Чэзарэ Прандэльлі (1998—2000)
  • Атыліё Пэроцьці (2000—2001)
  • Альбэрта Малезані (2001—2003)
  • Сандра Сальвіёні (2003)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць