Экстрадыцыя — форма міжнароднага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў барацьбе са злачыннасьцю. Экстрадыцыя — гэта перадача злачынца дзяржавай, на тэрыторыі якой ён знаходзіцца, іншай дзяржаве для прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці або для прывядзеньня ў выкананьне прысуду, які ўступіў у законную сілу. Праца па экстрадыцыі праводзіцца на падставе міжнародных дагавораў і пагадненьняў — двухбаковых (Беларусі з Польшчай) і шматбаковых (Канвэнцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 году і ад 7 кастрычніка 2002 году (у рамках СНД). Некаторыя канвэнцыі ў рамках ААН таксама служаць інструмэнтам, якія дазваляюць запытваць выдачу асобаў, якiя знаходзяцца ў вышуку. Зь дзяржавамі, зь якімі ў Беларусі адсутнічаюць дагаворы аб выдачы, работа па экстрадыцыі вядзецца на аснове прынцыпу ўзаемнасьці. У адпаведнасьці зь ім міжнародная прававая дапамога па крымінальных справах аказваецца на аснове пісьмовага абавязацельства ад імя дзяржавы аказаць такога роду прававую дапамогу.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Экстрадыцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў