Эдуард Зубрыцкі

беларускі паэт і журналіст

Эдуард Зубрыцкі (17 красавіка 1942, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць — 6 траўня 2008) — беларускі паэт і журналіст. З 2005 року чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Эдуард Іосіфавіч Зубрыцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 красавіка 1942
Шклянцы, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён, Вялейская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 6 траўня 2008
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст
Жанр аповесьць, верш
Мова беларуская

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў настаўнікам у Чашніцкім ды Верхнядзьвінскім раёнах. 3 1971 року супрацоўнік рэдакцыі верхнядзьвінскае раённае ґазэты «Дзвінская праўда».

Першыя вершы надрукаваў у 1960 годзе ў Бягомльскай раённай ґазэце «Савецкі патрыёт» і часопісе «Маладосць». 3 гэтага часу яго творы пачалі зьяўляцца таксама ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх і абласных ґазэтах, зьмяшчаліся ў альманахах «Дзень паэзіі», «Унівэрсытэт паэтычны», «Квадра», «Віцебшчына літаратурная», іншых калектыўных зборніках. Эдуард Зубрыцкі — аўтар аповесьці «Суэма» (1968), паэмы «Жальба Сар’янскай пушчы» (1993). У 1975 годзе выйшаў зборнік ягоных вершаў і паэмаў «Блакітныя казкі». Пачынаючы з 2001 року, адна за другой выйшлі зборнікі вершаў: «Птушка з водсьветам заранкі» (2001), «Рабінавыя астравы» (2004), «Мне б хоць кропельку неба» (2005), «Журлівіца» (2006), «Сьлед чмяля» (2006), «Прычашчэньне» (2007), «Сьцяблінка баравая» (2007).

У 2011 годзе ў бібліятэцы гэтага саюзу выйшла кніга абраных твораў Эдуарда Зубрыцкага «Восень над вогнішчам».

Літаратура рэдагаваць

  • Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 623.
  • Макарэвіч, В. Вяртанне / В. Макарэвіч // Літаратура i мастацтва. — 2008. — 29 лют. — С. 7.
  • Пакульневіч, Я. Паэт ад неба і зямлі / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2017. — 18 крас. — С. 3.
  • Палачанін, Ф. А. Эдуард Зубрыцкі // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 124—125.
  • Салтук, А. Журлівіца ягонага лёсу / А. Салтук // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 20 крас. — С. 4.