Эдзі (Адольф-Эдуард) Ігнацьевіч Рознэр (26 траўня 1910, Бэрлін — 8 жніўня 1976, Бэрлін) — джазавы трубач, кампазытар, аранжыроўшчык. Заслужаны артыст Беларусі (1944).

Эдзі Рознэр
Дата нараджэньня 26 траўня 1910(1910-05-26)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 жніўня 1976(1976-08-08)[1] (66 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак дырыгент, кампазытар, джазмэн, скрыпач, трубач
Псэўданімы Ади Рознер — польск. Adi Rosner
Жанры джаз, сўінг і эстрада[d]
Інструмэнты труба-пікалё[d]
Псэўданімы Ади Рознер — польск. Adi Rosner
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Вышэйшую музычную школу ў Бэрліне ў 1929 годзе. У 4 гады ўжо выдатна граў на скрыпцы, а ў 6 год быў прыняты ў Кансэрваторыю Штэрна ў Бэрліне. Скончыў яе на выдатна ў 1920 годзе па клясу граньня на скрыпцы. Пазьней зацікавіўся джазамі і трубой, на якой таксама навучыўся віртуозна іграць

3 1933 кіраўнік створанага ім джазавага аркестра ў Бэрліне. Выступаў у розных краінах, здымаўся ў амэрыканскіх фільмах. Люі Амстронг падараваў яму свой здымак з подпісам «Беламу Луі Амстронгу», а ў адказ атрымаў здымак з подпісам «Чорнаму Эдзі Рознэру»[2]..

З узмацненьнем антысэміцкай палітыкі ў нацысцкай Нямеччыне ў 1935 адмовіўся туды вярнуцца пасьля эўрапейскага турнэ. Празь Цюрых і Прагу дабраўся да Польшчы. Працаваў у аркестры Юрыя Бяльзацкага, узначальваў аркестры ў Варшаве, Кракаве, Лодзі. Працягваў гастрольную дзейнасьць у Эўропе. Амэрыканская фірма гуказапісу «Columbia Records» выпусьціла яго альбом у сэрыі «Сусьветнавядомыя музыкі».

З пачатка Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году апынуўся ў Львове. Пра яго даведаўся Панамарэнка, вялікі знаўца джазу, і асабіста запрасіў яго працаваць у Менск, для фармаваньня джазавага аркестру БССР.

У 1940 годзе кіраўнік Дзяржаўнага джаз-аркестру БССР, які стаў лепшым сьвінгавым біг-бэндам СССР 1940-х гадах. 18 і 21 красавіка 1940 году ў Менску адбыліся першыя канцэрты аркестру, якія выклікалі сапраўдны ажыятаж. У верасьни 1940 году аркестар нечакана запрасілі дзеля аднаго канцэрту ў Сочы, дзе давялося выступаць перад пустою заляю. На наступны дзень высьветлілася, што ў зашторанай ложы сядзеў Сталін, якому канцэрт спадабаўся. Гэта стала для Рознэра «парасонам бясьпекі».

Пад час Вялікай Айчыннай вайны аркестар выступаў перад вайскоўцамі і працоўнымі тылу. У студзені 1944 году Рознэр атрымаў званьне «Заслужаны артыст БССР». У другой палове 1944 аркестар вярнуўся ў Менск, дзе працаваў пры асабістым спрыяньні Панамарэнкі.

18 жніўня 1946 году ў газэце «Известия» зьявіўся артыкул «Пошлость на эстраде», які быў фактычна публічным даносам на Рознэра і цкаваньнем джазу. 28 лістапада 1946 году Рознэра арыштавалі ў Львове, куды ён прыехаў, каб паспрабаваць уцячы ў Польшчу. Музыку этапавалі на Лубянку ў Маскву. Пастановай асобнай нарады пры МДБ 7 ліпеня 1947 году ён быў асуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі і этапаваны ў адзін з Магаданскіх канцлягераў. Яго джаз-аркестар распусьцілі 1 жніўня 1947 году, і ён ніколі ўжо ня быў адноўлены.

У лягеры Рознэру дазволілі арганізаваў аркестар зь вязьняў, выступы якога прыносілі вялікі прыбытак лягернаму начальству. Вызвалены 22 траўня 1954 году. Рэабілітаваны ў 1954 годзе.

У Маскве нейкі час жыў у кватэры Аркадзя Райкіна. Працягваць музычную дзейнасьць у Менску ўлады БССР яму не дазволілі. Кіраваў эстраднымі аркестрамі Масквы, з 1969 — аркестрам, фармальна прыпісаным да Гомельскай абласной філярмоніі.

Аўтар шматлікіх папулярных песень і танцавальных мэлёдый: «Навошта сьмяяцца, калі сэрцу балюча», «Хлопец-хлапчук», «Бывай каханьне»; агучваў фільм «Карнавальная ноч». Шматлікія творы ў выкананьні аркестраў пад яго кіраўніцтвам запісаны на кружэлках. У 1972 годзе страціўшы з-за стану здароўя магчымасьць іграць на трубе, пакінуў сцэну. Пераехаў у Заходні Бэрлін. Наступныя 16 гадоў яго імя ў СССР зноў апынулася пад забаронай, а грамзапісы не распаўсюджваліся.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #119148137 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Уладзіслаў Ахроменка, «Музы і свінні», Менск, Каўчэг, 2014, ст.

Літаратура рэдагаваць

  • Слоўнік Маркова, Эдзі Рознэр
  • Басін Я. Рознер // БЭ ў 18 т. Т. 13. — Мн., 2001.
  • Цейтлин Ю. Взлеты и падения великого трубача Эдди Рознера. — М., 1993.
  • Басін Я. Музыка и тьма // JAZZ-квадрат. 1998, №1—8;