Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — альбанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністар культуры і спорту ў 1998—2000 гг. Бурмістар Тыраны ў 2000—2011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Альбаніі з кастрычніка 2005. Пасьля пераможных для яго партыі парлямэнцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Альбаніі, 15 верасьня 2013 году заняў гэтую пасаду.

Эдзі Рама
Edi Rama
Прэм’ер-міністар Альбаніі
15 верасьня 2013 — дасюль
Прэзыдэнт: Буяр Нішані
Папярэднік: Салі Бэрыша
Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Альбаніі
9 кастрычніка 2005 — дасюль
Папярэднік: Фатас Нана
Бурмістар Тыраны
кастрычнік 2000 — 25 ліпеня 2011
Папярэднік: Альбэрт Бройка
Наступнік: Лулзім Баша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 ліпеня 1963 (60 гадоў)
Тырана
Партыя:
Сужэнец: Matilda Makoçi[d], Linda Rama[d][1][2] і Delina Fico[d]
Бацька: Крыстак Рама[d]
Маці: Aneta Rama[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Мастацтва рэдагаваць

Паводле адукацыі і прафэсіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафэсара мастацтва ў Альбанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 зьехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведваньня радзімы быў моцна зьбіты групай зламысьнікаў[3].

Як прафэсар Рама выдаў дзьве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзэнтаваныя на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[4].

Удзел у палітыцы рэдагаваць

У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Альбанію на пахаваньне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінэце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 году. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Альбаніі тады ён ня стаў[3].

У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Альбаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55% галасоў[4]. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61% галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[3].

 
Будынак у Тыране, размаляваны ў характэрныя колеры з ініцыятывы Рамы

Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў зьмене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага пляну зьявіліся амаль 97 тысячаў м² новых паркаў. За сваю дзейнасьць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў сьпісе European Heroes 2005 часопіса Time[3][4].

У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Альбаніі. 9 кастрычніка 2005, пасьля паразы на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[3]. 10 верасьня 2013 атрымаў ад прэзыдэнта Альбаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Празь пяць дзён быў прызначаны на пасаду[5].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць