Шчыт — трох- або шматвугольны тарцовы франтон падоўжанага збудаваньня.

Шчыт ратушы ў Старгардзе-Шчэцінскім, Польшча

Характэрны для традыцыйнага дойлідзтва Беларусі, дзе зьяўляўся асноўным элемэнтам мастацкага аздабленьня збудаваньня. Ад зруб шчыт аддзяляўся прычолкамі, якія асноўваліся на доўгіх выпусках бярвеньняў верхняга вянка зруба ці траме. Звычайна афармляўся дэкаратыўнай шалёўкай разнастайных малюнкаў. Старажытным элемэнтам шчыта зьяўляецца вільчык у выглядзе галоў птушак ці жывёлаў.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Шчыт (архітэктура)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў