Шчыты́-Дзенцяло́ва (па-польску: Szczyty-Dzięciołowo, дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Шчыты-Дзенцёлово, па-падляску: Ščytý Dzienciołóvo) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету.

Шчыты-Дзенцялова
польск. Szczyty-Dzięciołowo, бел. Шчыты-Дзенцёлово[a]
Шчыты-Дзенцялова
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Мясцовая назва: Ščytý Dzienciołóvo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 84 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-106
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′16″ пн. ш. 23°21′24″ у. д. / 52.73778° пн. ш. 23.35667° у. д. / 52.73778; 23.35667Каардынаты: 52°44′16″ пн. ш. 23°21′24″ у. д. / 52.73778° пн. ш. 23.35667° у. д. / 52.73778; 23.35667
Шчыты-Дзенцялова на мапе Польшчы
Шчыты-Дзенцялова
Шчыты-Дзенцялова
Шчыты-Дзенцялова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, праваслаўныя, якія паслугоўваюцца падляскім дыялектам.

У Шчытах-Дзенцялове дзейнічае Цэнтар у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры[2], заснаваны Зьвязам беларускае моладзі (перайменаваным у 2013 г. у Шчыты — Зьвяз у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры).

Гісторыя рэдагаваць

Назва вёскі паходзіць ад роду Шчытовічаў, уладальнікаў гэтых зямель ужо ў 1520 годзе. Другая частка назвы ўзялася ад чарговых уладальнікаў Шчытоў — Ірыковічаў, якія пабудавалі тут двор пад назвай Дзенцялова або Дзенцелева. Вядома, што праваслаўныя сялане Шчытоў-Дзенцялова прыналежалі да парафіі ў суседняй Орлі, а ў 1571 г. годзе вёска разьмяшчалася на 40 валоках зямлі і дзейнічаў тут млын. Пасьля Ірыковічаў Шчытамі-Дзенцяловам валодалі сям’і Талвінскіх, Лакнінскіх і Аляксандраў. У палавіне 18 ст. маёнтак у Шчытах-Дзенцялове ад гэтмана Яна Клемэнса Браніцкага атрымаў род Вянгэрскіх. У 1785 г. Ян Валянцін Вянгэрскі фундаваў уніяцкаю царкву і парафію ў гонар Усекнавеньня Галавы сьв. Яна Хрысьціцеля, якая і захавалася да сёньня. Чарговым уладальнікам вёскі быў Антон Вявёрскі, які пабудаваў новы двор (прастаяў да 1915 г.), ствараючы суседнюю вёску Шчыты-Навадворы. У 1839 г. адбыўся спор паміж вернікамі, якія прайшлі ў праваслаўе, і каталіцкім сьвятаром зь Бельску, наконт скульптуры сьв. Яна Непамуцкага, якая знаходзілася ў тутэйшай церкві. Жыхары Шчытоў-Дзенцялова не аддалі скульптуры і выставілі яе побач царквы (сёньня скульптура называецца сьв. Янам Хрысьціцелям). Спадкаёмцы роду Вявёрскіх пражывалі тут да 1940 г., калі былі вывезяныя бальшавікамі ў Казахстан. Напачатку 20 ст. у Шчыты-Дзенцялова былі асяродкам сялянскай самадзейнасьці, паўсталі тут м.ін. бібліятэка ды крэдытнае таварыства[3]. У міжваенны пэрыяд Шчыты-Дзенцялова прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут (разам з Шчытамі-Навадворамі) 323 жыхары (23 каталікоў, 290 праваслаўных ды 10 габрэяў; 43 асобы былі запісаныя палякамі, 280 беларусамі)[4].

Гістарычныя каштоўнасьці рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць