Шура

рака ў Беларусі

Шура — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вусы (басэйн Нёмана). Цячэ ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 27 км. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Шура
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Брухачоў
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 27 км

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Дзераўная.

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Брухачоў, упадае ў Вусу за 2 км на поўнач ад вёскі Прудоў. Вадазбор ў межах Нёманскай нізіны. Рэчышча часткова каналізаванае[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 391.

Літаратура рэдагаваць