Шумэнская вобласьць

Шу́мэнская во́бласьць (па-баўгарску: Област Шумен) — адна з 28 вобласьцей Баўгарыі, разьмешчаная на ўсходзе краіны. Вобласьць займае плошчу 3390,2 км² і мае насельніцтва ў 180 528 жыхароў, большасьць зь якіх ёсьць баўгарамі (59,21%). Іншымі прыкметнымі этнічнымі групамі зьяўляюцца туркі (30,29%) і цыганы (8,24%). Адміністрацыйным цэнтрам ёсьць места Шумэн.

Шумэнская вобласьць
Област Шумен
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць Баўгарыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Шумэн
Дата ўтварэньня 8 студзеня 1999
Кіраўнік Красімір Костаў[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 3389,7 км²[3]
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 248 м[4]
Месцазнаходжаньне Шумэнскай вобласьці
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас усходнеэўрапейскі час
Код ISO 3166-2 BG-27
Код аўтам. нумароў Н
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Вобласьць мяжуе з Бургаскай, Варнаўскай, Дабрыцкай, Разградзкай, Тыргавішцкай, Сьлівэнскай і Сілістранскай абласьцямі.

Абшчыны рэдагаваць

 
Абшчыны Шумэнскай вобласьці
  1. Шумэн
  2. Каалінава
  3. Касьпічан
  4. Хітрына
  5. Нікола-Козьлева
  6. Нові-Пазар
  7. Сьмядава
  8. Вырбіца
  9. Вялікі-Праслаў
  10. Вэнэц

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць