Штаты́ў (па-нямецку: Stativ) — пераносная апора для аптычных прыладаў (фота-, відэа-, кінакамэр, падзорных труб, тэадалітаў і да т. п.), служыць для дакладнага навядзеньня і захаваньня іхняга становішча ў працэсе работы.

Canon PowerShot A430 на штатыве

Усе фатаграфічныя штатывы маюць тры апоры, мацаваньне для фотаздымача, часта аснашчаныя паваротным мэханізмам (галоўкаю) для навядзеньня прылады. Апоры звычайна тэлескапічныя дзеля эканоміі месца, калі штатыў не выкарыстоўваецца, і вырабляюцца з алюміну, вуглеплястыку, сталі, дрэва ці плястмасы.