Швэдзкі каляндар

каляндар, які выкарыстоўваўся ў Швэцыі ў 1700—1712 роках

Швэдзкі каляндар — каляндар, які выкарыстоўваўся ў Швэцыі ў пэрыяд з 11 сакавіка (29 лютага) 1700 па 11 сакавіка (29 лютага) 1712 году (у самім швэдзкім календары гэтаму пэрыяду адпавядалі даты з 1 сакавіка 1700 году па 30 лютага 1712 году). Ён апераджаў на адзін дзень юліянскі каляндар і адставаў на 10 дзён ад грыгарыянскага.

Швэдзкі каляндар на 1712 год, калі ў лютым было 30 дзён.

Гісторыя рэдагаваць

Да 1700 году ў Швэцыі прытрымліваліся юліянскага календару, які адрозьніваўся ад грыгарыянскага ў той момант на 10 дзён. Але ў 1700 годзе паміж старым і новым лічэньнем зьявілася 11 дзён розьніцы. У сьнежні 1699 году ў Швэдзкім каралеўстве было прынятае рашэньне перайсьці зь юліянскага календару на грыгарыянскі. Але швэды ня сталі выкідаць 11 набраўшыхся да таго часу дзён. Жадаючы захаваць ранейшую розьніцу ў 10 дзён, швэдзкі кароль Карл XII загадаў лічыць 1700 год (высакосны) простым, то бок выкінуць дзень 29 лютага. Потым было вырашана рабіць пераход паступова, прапускаючы высакосныя гады напрацягу 40 гадоў, т.б. усе гэтыя гады пасьля 28 лютага павінна было йсьці 1 сакавіка і кожныя 4 гады яны б на адзін дзень набліжаліся б да грыгарыянскага календару. Але нягледзячы на прыняты плян 1704 і 1708 гады былі высакоснымі. З-за гэтага напрацягу 11 гадоў швэдзкі каляндар апярэджваў на адзін дзень юліянскі каляндар, але адставаў на дзесяць дзён ад грыгарыянскага. Таму, у пачатковы пэрыяд Вялікай Паўночнай вайны швэдзкі каляндар быў на адзін дзень наперадзе расейськага лічэньня паводле старога стылю і ў той жа час адставаў на 10 дзён ад эўрапейскага. Тым ня менш, швэдзкія гісторыкі прытрымліваліся гэтага лічэньня, што потым часта выклікала блытаніну ў гістарыяграфіі дадзенай вайны.

У 1711 годзе Карл XII вырашыў канчаткова адмовіцца ад рэформы календару і вярнуцца да юліянскага летазьлічэньня. Для гэтага ў 1712 годзе ў лютым былі даданы 2 дні і такім чынам у Швэцыі ў 1712 годзе зьявілася незвычайная дата 30 лютага.

Канчаткова Швэцыя перайшла на грыгарыянскі каляндар у 1753 годзе звычайным для ўсіх краінаў чынам — дзень, наступны за 17 лютага, аб’явілі 1 сакавіка.

Літаратура рэдагаваць