Шацілавіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі

Шаці́лавіцкі раён (афіцыйная назва — Сьветлаго́рскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтаргорад Шацілавічы.

Шацілавіцкі раён

(Сьветлагорскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шацілавічы
Улучае г. Шацілавічы,
г. п. Парычы,
р. п. Сасновы Бор,
6 сельсаветаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райсавету
дэпутатаў
Людміла Вялічка
Старшыня райвыканкаму Дзьмітры Алейнікаў
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 58,54%, расейская 39,04%
Размаўляюць дома: беларуская 22,95%, расейская 72,79%[1]
Насельніцтва (2018)
83 200[2] (4-е месца)
Шчыльнасьць 43,8 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,62%,
расейцы — 8,68%,
украінцы — 1,73%,
іншыя — 0,97%[1]
Канфэсійны склад хрысьціянеправаслаўныя, католікі, інш.
Плошча 1899,91[3] км² (11-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 128 м[4]
Месцазнаходжаньне Шацілавіцкага раёну
Шацілавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+3
Тэлефонны код +375 2342
Паштовыя індэксы 247431—247436, 247439[5]
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Разьмешчаны на поўначы вобласьці, на раўніне Гомельскае Палесьсе, паўночная частка — на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынэнтальны. Працякае рака Бярэзіна з прытокамі. У раёне знаходзіцца Саснаваборскае вадасховішча.

Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласьці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Каленкавіцкім, на захадзе — з Рудабельскім. У раёне — г. Шацілавічы, гарадзкі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор, 101 сельскі населены пункт; 6 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Чыркавіцкі[6].

Гісторыя рэдагаваць

Паводле вопісу 1639 году вядомы Парыцкі двортэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Шацілавіцкага раёну, у тым ліку сяло Шацілавічы (цяпер г. Сьветлагорск). Цэнтрам Парыцкага двара было с. Парычы (цяпер гарадзкі пасёлак). Парыцкі двор знаходзіўся ў складзе Бабруйскага староства, якое ўваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Рэч Паспалітая)[7].

У вопісе 1684 году маецца Парыцкае войтаўства Бабруйскага староства[8].

Пасьля 22 ліпеня 1793 году, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэньня Менскага ваяводзтва ў Расейскую імпэрыю, утворана Парыцкая воласьць Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадах — Менскае наместніцтва).

З 25 сакавіка 1918 году Парыцкая воласьць — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 году — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 году — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 31 ліпеня 1920 году — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 сьнежня 1922 да 26 сьнежня 1991 году ў СССР, з 19 верасьня 1991 году — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 годзе Менская губэрня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны.

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Парыцкі раён, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а затым: з 20 лютага 1938 году — у Палескую, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскую вобласьць.

9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году г. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі[9].

Насельніцтва рэдагаваць

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 90 125 чал.[1] (перапіс); 2016 год — 85 432 чал.[10]; 2017 год — 84 555 чал.[11]; 2018 год — 83 200 чал.[2]

Эканоміка, адукацыя, культура рэдагаваць

Прадпрыемствы нафтаздабываючай, хімічнай, цэлюлозна-папяровай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці, цеплаэлектрацэнтраль і інш. Сельская гаспадарка сьпэцыялізуецца на жывёлагадоўлі, збожжавых, кармавых культурах і бульбе.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка ЖлобінКаленкавічы (вакзал у Шацілавічах), аўтадарогі БабруйскМазыр, Жлобін — Шацілавічы, Акцябрскі — Парычы — Рэчыца (аўтобусныя станцыі ў Шацілавічах і Парычах). Суднаходзтва па Бярэзіне; у Парычах — паромная пераправа.

Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты (2007/2008 н. г.); 2 прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, індустрыяльны каледж. 5 дзіцячых мастацкіх школаў; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клюбаў; кіна-відэасэтка. Музэй, дом рамёстваў, карцінная галерэя. 6 спартыўных школ, 3 стадыёны. У мэдыцынскім аб’яднаньні — болей за 40 установаў аховы здароўя. Здраўніца «Сярэбраныя ключы» ля в. Чыркавічы.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёну — 1449,6 тыс. бел. руб. (студзень — травень 2011 г.)[12].

Асобы рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Вынікі перапісу 2009 году
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (на 1 студзеня 2011 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ http://zip.belpost.by/city/svetlogorsk-gomel
  6. ^ Населеныя пункты Светлагорскага раёна // Рэгіянальны партал — Светлагорск(недаступная спасылка)
  7. ^ Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  8. ^ Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка.
  9. ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ ПАЛЯНСКІ І. Пяцігодка прайшла дарма.(недаступная спасылка)

Літаратура рэдагаваць

  • Будрэвіч Г. Я., Паўлавец Р. Р. Светлагорскі раён / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 С. 254.
  • Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
  • Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. Мн., 1995. С. 313—316.
  • Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 2000.
  • Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн. 2004.
  • Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 423—424.
  • Путешествуйте по Белоруссии. Мн. 1980. С. 160—162.
  • Раманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. ISBN 978-985-6906-52-0.
  • Светлагорскі раён / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 334—336.
  • Светлагорскі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 258.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Шацілавіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў