Шаміль Басаеў

чачэнскі вайсковы кіраўнік
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Басаеў.

Шамі́ль Салманавіч Баса́еў, Абдала́х Шамі́ль Абу́-Ідрыс (14 студзеня 1965, Дышне-Ведзяно, Чачэна-Інгуская АССР — 10 ліпеня 2006, Экажава, Інгушэтыя) — дзяяч чачэнскага незалежніцкага руху. Меў пасады й званьні ва ўрадзе ў Ічкерыі.

Шаміль Басаеў
14 студзеня 196510 ліпеня 2006
Ш. Басаеў у Будзёнаўску, 1995 год.
Месца нараджэньня Сьцяг СССРДышне-Ведзяно, Чачэна-Інгуская АССР, СССР
Месца сьмерці Экажава, Інгушэтыя, Расея
Прыналежнасьць Сьцяг ЧРІЧачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Род войскаў польныя войскі Ічкерыі
Гады службы 1991—2006
Званьне брыгадны гэнэрал, Эмір
Камандаваў войскамі Ічкерыі

Арганізатар шэрагу тэрарыстычных актаў, у выніку якіх загінулі сотні мірных людзей, у тым ліку захопу шпіталя ў Будзёнаўску (1995), захопу тэатру на Дуброўцы (2002), захопу школы ў Беслане (2003), падрываў пасажырскіх самалётаў (2004) ды іншых, а таксама дывэрсійных актаў супраць расейскіх вайскоўцаў[1][2][3][4]. Быў унесены ў сьпісы тэрарыстаў ААН[5], Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША[6] і Эўрапейскага зьвязу[7].

Дзяцінства й сям’я рэдагаваць

Да 1970 году жыў у Дышне-Ведзяно. Затым жыў у вёсцы Ярмолава, што каля Грознага. У 1982 годзе закончыў сярэднюю школу. З 1983 году рабіў простым рабочым. Бацькі жылі ў вёсцы Відэна. Тата — Салман Басаеў быў простым будаўніком, шмат езьдзіў па СССР. Салман быў вельмі веруючым чалавекам. Шаміль меў брата Шырвані. З 1986 году Шаміль жыў у Маскве. Тры разы спрабаваў паступіць Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, але не набраў неабходныя адзнакі. У 1987 годзе паступіў у маскоўскі інстытут інжэнэраў землямераў. У 1988 годзе быў выключаны зь Інстытуту за напасьпяховасьць у навучаньні. Служыў у Савецкім войску ў штабе Паветраных войскаў СССР. Там пазнаёміўся з Джахарам Дудаевым. Займаўся спортам. Меў першы разрад па футболе. З 1989 году па 1991 год вучыўся ў Стамбуле, што ў Турэччыне, ў Ісламскім інстытуце. Ёсьць чуткі, што Шаміль Басаеў меў дзяцей ад жонкі з Абхазіі. Напэўна вядома, што 3 чэрвеня 1995 году расейскі самалёт скінуў бомбу на хату дзядзькі Ш. Басаева. Была забіта жонка Шаміля Басаева й яго дзеці й яшчэ некаторыя родзічы Шаміля.

Грамадзкая дзейнасьць рэдагаваць

У 1991 годзе вярнуўся ў Чачэнію. Уступіў у войскі Сувязі народаў Каўказа, у склад аддзелу «Відэна», якая ахоўвала будынкі, дзе адбываліся паседжаньні Сувязі народаў Каўказа. Удзельнічаў у падзеях жніўня 1991 году, што адбываліся ў Маскве. Удзельнічаў у захопе ўлады Джахарам Дудаевым. 9 лістапада 1991 году захапіў разам з Сайталім Сатуевым і Ломалім Чачаевым самалёт Ту-154 у лётнішчы места Мінеральныя воды і адляцеў у Турэччыну (гэта Шаміль Басаеў зрабіў, каб адмянілі надзвычайнае становішча ўведзенае ў Чачэніі расейскімі ўладамі). Прыляцеўшы ў Турэччыну, Шаміль Басаеў дамовіўся з туркамі, каб яго зь яго таварышамі адпусьцілі ў Расею (дакладней у Чачэнію), а яны звольнілі б закладнікаў. У 1992 годзе прызначаны начальнікам войска Сувязі народаў Каўказа. Ваяваў у Абхазіі ў 1992—1993 гады за яе незалежнасьць. Разам зь ім ваяваў Руслан Гелаеў (Хамзат). Пасьля вяртаньня ў Ічкерыю падтрымліваў Джахара Дудаева. У 1993 годзе падчас спробы адхіленьня Дж. Дудаева ад пасады прэзыдэнта Шаміль Басаеў паводзіў сабе стрымана. Прымаў чынны ўдзел у баях з аддзеламі Лабазанава ў Грозным.

Першая расейска-чачэнская вайна рэдагаваць

Ваяваў з расейскім войскам у Першай і Другой расейска-чачэнскай вайне. Ваяваў у 1995—1996 годзе ў асноўным на ўсходзе Ічкерыі. 3 чэрвеня 1995 году ў Відэна расейскім самалётам быў зьнішчаны дом дзядзькі Шаміля Басаева. Яго звалі Хасмагамат Басаеў. Было забіта 12 родзічаў Шаміля Басаева. Сярод іх родная сястра Зінаіда, жонка Ш. Басаева й яго дзеці. 14 чэрвеня 1995 году стаў вядомым пасьля захопу радзільнага дому ў мястэчку Будзёнаўск. Гэтым учынкам Басаеў і яго таварышы хацелі прымусіць Расею вывесьці войскі з Ічкерыі. Пасьля таго, як Шаміль Басаеў разам са сваімі людзьмі вярнуўся ў Ічкерыю, расейскія ўлады працягнулі вайну. 21 ліпеня 1995 году Дж. Дудаеў за асобныя заслугі перад айчынай, мужнасьць пры адпоры расейскай навалы прысвоіў Шамілю Басаеву заньне брыгаднага генэрала. У народзе Шаміль Басаеў пачаў карыстацца вялікай павагай. Ён першы прымусіў расейскія ўлады размаўляць з сабой, чаго ня змог учыніць ніхто з чачэнцаў раней. Пасьля захопу радзільнага дому ў Будзёнаўску ваяваў на ўсходзе Ічкерыі. У жніўні 1996 году адзін з кіраўнікоў аваладаньна Грозным. Зь верасьня 1996 году старшыня мытнай рады пры ўрадзе З. Яндарбіева.

Міжваенны час рэдагаваць

З красавіка 1997 году першы намесьнік прэм’ер-міністра Ічкерыі. Зь ліпеня 1998 году намесьнік міністра абароны Ічкерыі. 27 студзеня 1997 году ўдзельнічаў у выбарах начальніка Ічкерыі. Набраў 23,7% галасоў, але выбралі Аслана Масхадава. У лютым 1997 году ўдзельнічаў у стварэньні грамады Свабоды Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя. Быў выбраня яе старшынём. 10 ліпеня 1997 году падаў у адстаўку з усіх пасад з-за дрэннага стану здароўя. Са студзеня 1998 году прэм’ер-міністар Ічкерыі. У 1998 годзе ўзначаліў Фэдэрацыю футболу Чачэніі.

Другая расейска-чачэнская вайна рэдагаваць

10 жніўня 1999 году ўзначаліў войска ісламскай рады й абвешчаны амірам (найвышэйшым ваяводам) злучанага войска маджахэдаў Чачэніі й Дагестану. Меў бліжняга таварыша Хатаба. У верасьні 1999 году гэтае войска пайшло ў Дагэстан, які быў падпарадкаваны Расеі. Яго войска было ў Дагэстане разьбіта расейскімі войскамі. Расея пачала наступ у Ічкерыю. У лютым 2000 году быў паранены пад час выхаду чачэнскага войска з аточанага расейскім войскам Грознага. Шамілю Басаеву адрэзалі нагу. Памёр ад выбуху ў 2006 годзе падчас продажу зброі чачэнскім войскам расейскімі супрацоўнікамі ФСБ.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Beslan school attack. Britannica. Праверана 2021-09-01 г.
  2. ^ Chechen warlord behind Russian school siege // ABC News17 September 2004 г. Архіўная копія ад 19 September 2004 г.
  3. ^ Steele, Jonathan (2006-07-11) Shamil Basayev. Chechen politician seeking independence through terrorism. The Guardian.
  4. ^ Russia: RFE/RL Interviews Chechen Field Commander Umarov. RFE/RL (2005-07-25).
  5. ^ Consolidated List of Individuals and Entities pursuant to resolution 1267 Праверана 29 марта 2017 г. Архіўная копія ад 2007-04-30 г.
  6. ^ U.S. Designates Chechen Rebel Leader as Terrorist Праверана 29 марта 2017 г. Архіўная копія ад 2004-02-01 г.
  7. ^ Дырэктыва Камісіі Эўрапейскіх суполак № 1607/2003 Праверана 29 марта 2017 г. Архіўная копія ад 2017-03-29 г.