Чэрнікаўшчына (Койданаўскі раён)

Чэ́рнікаўшчына[1] — аграгарадок[2] у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзіцца за 8 км ад Койданава, 26 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Чэрнікаўшчына
трансьліт. Černikaŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Фаніпальскі
Насельніцтва: 382 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222855151
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′24″ пн. ш. 27°11′4″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.18444° у. д. / 53.74; 27.18444Каардынаты: 53°44′24″ пн. ш. 27°11′4″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.18444° у. д. / 53.74; 27.18444
Чэрнікаўшчына на мапе Беларусі ±
Чэрнікаўшчына
Чэрнікаўшчына
Чэрнікаўшчына
Чэрнікаўшчына
Чэрнікаўшчына
Чэрнікаўшчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Першыя згадкі пра Чэрнікаўшчыну зьяўляюцца ў XVI стагодзьдзі: з 1550 году яна належала Радзівілам і уваходзіла ў Койданаўскае староства (пазьней Койданаўскае графства). У 1566 годзе Чэрнікаўшчына ўвайшла ў склад Менскага ваяводзтва. У сярэдзіне 1560-х гадоў Радзівілы падаравалі вёску для патрэбаў «службы божай» Койданаўскаму кальвінскаму збору. У той час Чэрнікаўшчына мела 40 сялянскіх двароў, больш за 10 валокаў зямлі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чэрнікаўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі; вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету, валоданьне Радзівілаў, Тарасавых, Рафаў, Рытараў і інш. У 1820 годзе у фальварку Чэрнікаўшчына налічвалася 18 дымоў, ва ўсіх па 0,5 валокі зямлі. У 1882 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 10 хлопчыкаў. У пачатку XX стагодзьдзя існавалі вёска Чэрнікаўшчына (58 двароў, 332 жыхары) і маёнтак Чэрнікаўшчына (15 двароў, 91 жыхар).

Насельніцтва рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1991 год — 148 двароў, 412 жыхароў; 1999 год — 351 жыхар
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 122 двары, 334 жыхары[3]; 2010 год — 382 жыхары

Славутасьці рэдагаваць

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186
  2. ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 28 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Чэрнікаўшчына // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 693.

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.