Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году

Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2014 году — 78-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Менску, Беларусь, з 9 па 25 траўня 2014 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных, якія былі падзеленыя на дзьве групы. Рашэньне аб правядзеньні турніру ў Менску было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай, які праходзіў у траўні 2009 году ў Бэрне. Чэмпіянат праходзіў на дзьвюх арэнах: «Менск-Арэна» (адкрытая ў 2010 годзе) і «Чыжоўка-Арэна» (адкрытая ў 2013 годзе). Гэта першы падобны турнір, які быў праведзены ў Беларусі.

Чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 году
Беларусь
2014 IIHF World Championship
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Беларусь
Час правядзеньня 9—25 траўня
Лік удзельнікаў 16
Выніковае становішча
Чэмпіён Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея
Другое месца Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя
Трэцяе месца Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя
Чацьвертае месца Мужчынская зборная Чэхіі па хакеі Чэхія
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 64
Забіта галоў 352 (5.5 за гульню)
Наведвальнасьць 643 434 (10 054 за матч)
Бамбардзіры Сьцяг Расеі Віктар Ціханаў
Самы каштоўны гулец Сьцяг Фінляндыі Пэка Рынэ
2013
2015

Некаторыя палітыкі ў Эўропе і Злучаных Штатах заклікалі ІІХФ да пераносу турніру ў іншую краіну, бо ў Беларусі маюцца праблемы з выкананьнем правоў чалавека. Да адкрыцьця першынства 9 траўня праз сфабрыкаваныя абвіначаньні адвольна арыштавалі на 10—25 содняў больш за 30 прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных кірункаў[1].

Выбар гаспадара рэдагаваць

Пра сваё жаданьне прыняць чэмпіянат таксама выказваліся Вугоршчына, Латвія (для правядзеньня плянавалася будаўніцтва новага лядовага палаца ў Рызе[2]), УкраінаКіеве) і Чэхія.

Выбар Беларусі ў якасьці гаспадара выклікаў некаторыя палітычныя рознагалосьсі. 11 красавіка 2011 году сэнатар Злучаных Штатаў Дык Дэрбін, а таксама чалец палаты прадстаўнікоў Майкл Куіглі заклікалі ІІХФ перанесьці чэмпіянат сьвету ў іншае месца, спасылаючыся на заклапочанасьць з нагоды аўтарытарнага кіраваньня прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дзеяньні Лукашэнкі, накіраваныя на парушэньне правоў чалавека, прывялі да шматлікіх санкцыяў з боку Эўрапейскага зьвязу і ЗША. Дурбін і Куіглі былі падтрыманы былым славацкім хакеістам і чальцом Эўрапарлямэнту Пэтэрам Сьцястным. Тым ня менш, ІІХФ заўважыла, што паводле статуту не дазваляецца дыскрымінаваць удзельнікаў паводле палітычных чыньнікаў, а прэс-сакратары латвійскай і летувіскай хакейных фэдэрацыяў заявілі, што ў іх няма жаданьня зьмешваць палітыку са спортам[3].

Краіна Вынік
  Беларусь 75
  Вугоршчына 24
  Латвія 3
  Украіна 2

Арэны рэдагаваць

Матчы чэмпіянату сьвету было вырашана праводзіць на дзьвюх менскіх арэнах, «Менск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», прычым апошняя зь іх была адмыслова пабудаваная да сусьветнага першынства.

«Менск-Арэна» зьяўляецца адной з найбуйнейшых шматмэтавых арэнаў у Эўропе, якая здольна зьмясьціць 15 тысячаў гледачоў. Будынак быў адкрыты ў студзені 2010 году, у ім праводзіць свае хатнія матчы хакейны клюб «Дынама», які прымае ўдзел у Кантынэнтальнай хакейнай лізе. «Менск-Арэна» таксама зьяўляецца месцам правядзеньня розных канцэртаў і міжнародных спаборніцтваў. Падчас турніру на пляцоўцы адбудуцца матчы групы Б, два чвэрцьфіналы, абодва паўфіналы і вырашальны матч за залатыя мэдалі.

«Чыжоўка-Арэна» зьяўляецца шматмэтавым аб’ектам, які быў адкрыты 25 сьнежня 2013 году. Максымальная ўмяшчальнасьць арэны складае 9600 месцаў. Арэна зьяўляецца хатнім стадыёнам хакейнага клюбу «Юнацтва-Менск», які бярэ ўдзел у розыгрышы Беларускай экстралігі. На пляцоўцы падчас чэмпіянату будуць праводзіцца гульні групы А, а таксама два чвэрцьфіналы.

Менск-Арэна
Умяшчальнасьць: 15 086
Чыжоўка-Арэна
Умяшчальнасьць: 9614[4]
   

Удзельнікі рэдагаваць

 
Краіны, якія прымаюць удзел на чэмпіянаце сьвету па хакеі з шайбай 2014

У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 16 нацыянальных камандаў — трынаццаць з Эўропы, дзьве з Паўночнай Амэрыкі і адна з Азіі. Зборныя Італіі і Казахстану прайшлі на чэмпіянат зь першага дывізіёну, астатнія — зь першых чатырнаццаці месцаў у найвышэйшым дывізіёне. Зборная Беларусі ўдзельнічала ў турніры як арганізатар, пры гэтым зьяўляецца адной з 14 камандаў з найвышэйшага дывізіёну.

Група А:

Група Б:

Склады рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году (склады)

Кожная каманда павінна была складацца зь ня менш як 15 палявых гульцоў і 2 брамнікаў, і пры гэтым не перавышаць колькасьць у 22 палявыя гульцы і 3 брамнікі. Паводле правілаў у пратаколе на матч павінна прысутнічаць ня больш за 20 палявых гульцоў і 2 брамнікі[5].

Папярэдні этап рэдагаваць

     Зборная выходзіць у плэй-оф
     Зборная не выходзіць у плэй-оф, але возьме ўдзел у ЧС-2015
     Зборная не выходзіць у плэй-оф і не трапляе на ЧС-2015

Група A рэдагаваць

Месца Каманда Г В ВА ПА П Ш РШ Пк
1.   Канада 7 5 1 1 0 28—13 +15 18
2.   Швэцыя 7 5 1 1 0 21—10 +11 18
3.   Чэхія 7 2 2 2 1 20—18 +2 12
4.   Францыя 7 2 2 1 2 25—20 +5 11
5.   Славаччына 7 3 0 1 3 20—21 -1 10
6.   Нарвэгія 7 2 0 1 4 16—19 -3 7
7.   Данія 7 1 1 0 5 17—27 -10 5
8.   Італія 7 1 0 0 6 6—25 -19 3

Матчы рэдагаваць

Дата, час Матч Пляцоўка
9 траўня, 16:45  Францыя   3:2 (Б)   Канада Чыжоўка-Арэна
9 траўня, 20:45  Славаччына   2:3 (ОТ)   Чэхія Чыжоўка-Арэна
10 траўня, 12:45  Італія   0:3   Нарвэгія Чыжоўка-Арэна
10 траўня, 16:45  Швэцыя   3:0   Данія Чыжоўка-Арэна
10 траўня, 20:45  Канада   4:1   Славаччына Чыжоўка-Арэна
11 траўня, 12:45  Францыя   1:2   Італія Чыжоўка-Арэна
11 траўня, 16:45  Нарвэгія   4:3   Данія Чыжоўка-Арэна
11 траўня, 20:45  Швэцыя   4:3 (Б)   Чэхія Чыжоўка-Арэна
12 траўня, 16:45  Славаччына   3:5   Францыя Чыжоўка-Арэна
12 траўня, 20:45  Чэхія   3:4   Канада Чыжоўка-Арэна
13 траўня, 16:45  Італія   1:4   Данія Чыжоўка-Арэна
13 траўня, 20:45  Нарвэгія   1:2   Швэцыя Чыжоўка-Арэна
14 траўня, 16:45  Чэхія   2:0   Італія Чыжоўка-Арэна
14 траўня, 20:45  Славаччына   5:2   Нарвэгія Чыжоўка-Арэна
15 траўня, 16:45  Канада   6:1   Данія Чыжоўка-Арэна
15 траўня, 20:45  Швэцыя   2:1   Францыя Чыжоўка-Арэна
16 траўня, 16:45  Канада   6:1   Італія Чыжоўка-Арэна
16 траўня, 20:45  Швэцыя   3:1   Славаччына Чыжоўка-Арэна
17 траўня, 12:45  Францыя   5:4 (Б)   Нарвэгія Чыжоўка-Арэна
17 траўня, 16:45  Данія   4:3 (Б)   Чэхія Чыжоўка-Арэна
17 траўня, 20:45  Славаччына   4:1   Італія Чыжоўка-Арэна
18 траўня, 16:45  Канада   3:2 (ОТ)   Швэцыя Чыжоўка-Арэна
18 траўня, 20:45  Чэхія   1:0   Нарвэгія Чыжоўка-Арэна
19 траўня, 16:45  Данія   2:6   Францыя Чыжоўка-Арэна
19 траўня, 20:45  Італія   1:5   Швэцыя Чыжоўка-Арэна
20 траўня, 12:45  Нарвэгія   2:3   Канада Чыжоўка-Арэна
20 траўня, 16:45  Данія   3:4   Славаччына Чыжоўка-Арэна
20 траўня, 20:45  Чэхія   5:4 (ОТ)   Францыя Чыжоўка-Арэна

Група B рэдагаваць

Месца Каманда Г В ВА ПА П Ш РШ Пк
1.   Расея 7 7 0 0 0 31—7 +24 21
2.   ЗША 7 4 1 0 2 27—23 +4 14
3.   Беларусь 7 4 0 0 3 18—17 +1 12
4.   Фінляндыя 7 3 1 0 3 18—15 +3 11
5.   Швайцарыя 7 3 0 1 3 19—21 -2 10
6.   Латвія 7 3 0 0 4 20—24 -4 9
7.   Нямеччына 7 1 1 0 5 13—23 -10 5
8.   Казахстан 7 0 0 2 5 16—32 -16 2

Матчы рэдагаваць

Дата, час Матч Пляцоўка
9 траўня, 16:45  Швайцарыя   0:5   Расея Менск-Арэна
9 траўня, 20:45  Беларусь   1:6   ЗША Менск-Арэна
10 траўня, 12:45  Казахстан   1:2 (Б)   Нямеччына Менск-Арэна
10 траўня, 16:45  Фінляндыя   2:3   Латвія Менск-Арэна
10 траўня, 20:45  ЗША   3:2   Швайцарыя Менск-Арэна
11 траўня, 13:45  Нямеччына   3:2   Латвія Менск-Арэна
11 траўня, 17:30  Беларусь   4:1   Казахстан Менск-Арэна
11 траўня, 21:00  Фінляндыя   2:4   Расея Менск-Арэна
12 траўня, 16:45  Швайцарыя   3:4   Беларусь Менск-Арэна
12 траўня, 20:45  Расея   6:1   ЗША Менск-Арэна
13 траўня, 16:45  Нямеччына   0:4   Фінляндыя Менск-Арэна
13 траўня, 20:45  Казахстан   4:5   Латвія Менск-Арэна
14 траўня, 16:45  Швайцарыя   3:2   Нямеччына Менск-Арэна
14 траўня, 20:45  Расея   7:2   Казахстан Менск-Арэна
15 траўня, 16:45  ЗША   5:6   Латвія Менск-Арэна
15 траўня, 20:45  Фінляндыя   2:0   Беларусь Менск-Арэна
16 траўня, 16:45  ЗША   4:3 (ОТ)   Казахстан Менск-Арэна
16 траўня, 20:45  Фінляндыя   3:2 (Б)   Швайцарыя Менск-Арэна
17 траўня, 12:45  Латвія   1:4   Расея Менск-Арэна
17 траўня, 16:45  Беларусь   5:2   Нямеччына Менск-Арэна
17 траўня, 20:45  Швайцарыя   6:2   Казахстан Менск-Арэна
18 траўня, 16:45  ЗША   3:1   Фінляндыя Менск-Арэна
18 траўня, 20:45  Расея   3:0   Нямеччына Менск-Арэна
19 траўня, 16:45  Казахстан   3:4   Фінляндыя Менск-Арэна
19 траўня, 20:45  Латвія   1:3   Беларусь Менск-Арэна
20 траўня, 12:45  Нямеччына   4:5   ЗША Менск-Арэна
20 траўня, 16:45  Латвія   2:3   Швайцарыя Менск-Арэна
20 траўня, 20:45  Расея   2:1   Беларусь Менск-Арэна

Плэй-оф рэдагаваць

Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                   
22 траўня. Чыжоўка-Арэна        
   Канада  2
24 траўня. Менск-Арэна
   Фінляндыя  3  
   Фінляндыя  2
22 траўня. Менск-Арэна
     Чэхія  0  
   ЗША  3
25 траўня. Менск-Арэна
   Чэхія  4  
   Расея  5
22 траўня. Чыжоўка-Арэна
     Фінляндыя  2
   Расея  3
24 траўня. Менск-Арэна
   Францыя  0   Матч за 3-е месца
   Расея  3
22 траўня. Менск-Арэна 25 траўня. Менск-Арэна
     Швэцыя  1  
   Швэцыя  3    Швэцыя  3
   Беларусь  2      Чэхія  0

Чвэрцьфіналы рэдагаваць

Дата, час Матч Пляцоўка
22 траўня, 16:00  ЗША   3:4   Чэхія Чыжоўка-Арэна
22 траўня, 17:00  Расея   3:0   Францыя Менск-Арэна
22 траўня, 20:00  Канада   2:3   Фінляндыя Чыжоўка-Арэна
22 траўня, 21:00  Швэцыя   3:2   Беларусь Менск-Арэна

Паўфіналы рэдагаваць

Дата, час Матч Пляцоўка
24 траўня, 14:45  Расея   3:1   Швэцыя Менск-Арэна
24 траўня, 18:45  Фінляндыя   3:0   Чэхія Менск-Арэна

Матч за 3-е месца рэдагаваць

Дата, час Матч Пляцоўка
25 траўня, 16:30  Швэцыя   3:0   Чэхія Менск-Арэна

Фінал рэдагаваць

Дата, час Матч Пляцоўка
25 траўня, 21:00  Расея   5:2   Фінляндыя Менск-Арэна

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў