Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (фінал)

Фінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году паміж зборнай Італіі і зборнай Францыі адбыўся ў нядзелю 9 ліпеня 2006 году на Алімпійскім стадыёне ў Бэрліне, пачаўся ў 20 гадзін па мясцовым часе, сабраў прыкладна 69 тысяч гледачоў.

Фабіё Канавара ўздымае Кубак сьвету

Схема гульні рэдагаваць

9 ліпеня 2006
  Італія 1:1
(1:1, 1:1)
Францыя   Алімпійскі стадыён, Бэрлін
Марка Матэраццы   19'   7' Зынэдын Зыдан (пэнальці)
  Пэнальці  
5:3
    Сэрыя пэнальці:  
Андрэа Пірлё:  
Марка Матэраццы:  
Даніеле Дэ Росі  
Алясандра Дэль П’ера  
Фабіё Гроса  
5-3 Сыльвэн Вільтор:  
Давыд Трэзэге:  
Эрык Абідаль  
Вілі Саньнёль  
 
 
ІТАЛІЯ:
б 1 Джанлюіджы Буфон
а 3 Фабіё Гроса
а 5 Фабіё Канавара (к)
а 19 Джанлюка Дзамброта   5'
а 23 Марка Матэраццы
п 8 Джэнара Гатуза
п 10 Франчэска Тоцьці   61'
п 16 Маўра Камаранэзі   86'
п 20 Сымонэ Пэрота   61'
п 21 Андрэа Пірлё
н 9 Люка Тоні
Замены:
п 4 Даніеле Дэ Росі   61'
н 15 Вінчэнца Яквінта   61'
н 7 Алясандра Дэль П’ера   86'
Галоўны трэнэр:
Марчэла Ліпі
 
 
ФРАНЦЫЯ:
б 16 Фаб’ен Бартэз
а 3 Эрык Абідаль
а 5 Вільям Галяс
а 15 Ліліян Цюрам
а 19 Вілі Саньнёль   12'
п 4 Патрык Віера   56'
п 6 Клёд Макелеле
п 7 Фляран Малюда   111'
п 10 Зынэдын Зыдан (к)   110'
п 22 Франк Рыбэры   100'
н 12 Т’еры Анры   107'
Замены:
п 18 Алю Дыяра   76'   56'
н 20 Давыд Трэзэге   100'
н 11 Сыльвэн Вільтор   107'
Галоўны трэнэр:
Раймон Дамэнэк

Агульная ацэнка гульні рэдагаваць

Абмяняўшыся галамі ў першым тайме (у французаў забіў Зыдан з пэнальці за парушэньне Матэраццы супраць Малуда, у італьянцаў — Матерацьці з кутняга, пададзенага Андрэа Пірлё, лепшым гульцом фіналу), зборная Францыі прайграла зборнай Італіі ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці (адзіную прамашку дапусьціў Давыд Трэзэге, патрапіўшы ў ашэстак). У цэлым француская каманда паказала больш яркую гульню і магла выйграць у дадатковы час, але посьпех адвярнуўся ад Рыбэры і Зыдана. Пры гэтым неабходна ўлічыць, што зборная Італіі была выматаная цяжкім і бескампрамісным паўфінальным матчам з гаспадарамі чэмпіянату — зборнай Нямеччыны, у той час як паўфінальны матч французаў са зборнай Партугаліі можна назваць «лёгкай прагулкай».

Першы тайм рэдагаваць

У першым тайме на 7-й хвіліне Фляран Малюда ў нападзе зарабіў пэнальці, калі Марка Матэраццы, па меркаваньні арбітра, падставіў яму нагу[1]. Пэнальці быў рэалізаваны Зыданам. На 19-й хвіліне Матэраццы з кутняга, пададзенага Андрэа Пірлё, галавой забіў гол.

Другі тайм рэдагаваць

У другім тайме французы сталі часьцей атакаваць і стварылі больш галявых сытуацыяў, аднак не змаглі іх рэалізаваць. Добрыя дзеяньні Фабіё Канавара шмат у чым дапамаглі італьянцам давесьці матч да дадатковага часу. Ліпі спрабаваў ажывіць гульню, зьмяніўшы сваіх нападнікаў, але гэта не дало вынікаў. Зборная Італіі выглядала выматанай, у то час як Дамэнэк зрабіў толькі адну замену, і тую змушаную. Патрык Віера атрымаў невялікае пашкоджаньне і ня змог працягваць гульню.

Дадатковы час рэдагаваць

У дадатковы час зборная Францыя амаль «зачыніла» італьянцаў у сваёй штрафной, дзякуючы выйшаўшым на замену Вільтору і Трэзэге, якія разьдзіралі выматаную абарону суперніка. Аднак Канавара амаль не памыляўся і ўхіляў любую небясьпеку. Да таго ж на апошняй мяжы стаяў Буфон, які добра падчышчаў усе агрэхі абароны. Італьянцы адказвалі рэдкімі, але небясьпечнымі контратакамі, якія маглі бы завяршыцца ўзяцьцем варот, калі б нападнікаў падтрымлівала лінія паўабароны. На 109-й хвіліне матчу здарыўся інцыдэнт, вынікам якога стала выдаленьне Зыдана. Пазбавіўшыся капітана, каманда некаторы час знаходзілася ў шоку, якім паспрабавалі скарыстацца італьянцы. Французы досыць хутка перабудаваліся і здолелі нават арганізаваць некалькі контратак, хоць, вядома, ініцыятыва была страчаная.

Інцыдэнт з Зыданам і Матэраццы рэдагаваць

На 109-й хвіліне Зынэдын Зыдан, найлепшы пэнальтыст каманды, атрымаў чырвоную картку за тое, што стукнуў галавой у грудзі Матэраццы. Галоўны арбітар ня бачыў эпізоду, але параіўшыся са сваім памагатым Люісам Мэдына Канталеха, які назіраў інцыдэнт асабіста са сваёй пазыцыі на краі, паказаў Зыдану чырвоную картку.

Зыдан так растлумачыў свае паводзіны: «Я папрасіў яго спыніць чапляць мяне за футболку, растлумачыўшы, што пасьля сканчэньня матчу і так магу яму аддаць яе. Пасьля гэтага ён некалькі разоў вымавіў абразы ў адрас маіх маці і сястры. Я спрабаваў не рэагаваць, але словы часта могуць быць больш крыўднымі, чым учынкі. Яго слова глыбока абразілі мяне, і я не стрымаўся, усё адбылося вельмі хутка»[2]. Зыдан не казаў пэўных рэплік, агучаных у той дзень, дагэтуль.

Матэраццы доўгі час не тлумачыў тое, што адбылося, і нават выпусьціў кнігу «Што я на самай справе сказаў Зыдану», у якой прывёў 250 вэрсіяў фразы рознай ступені дасьціпнасьці. Праз год, 20 жніўня 2007 году ў інтэрвію італьянскаму часопісу «Sorrisi and Canzoni» Матэраццы вырашыў адказаць на пытаньне, што менавіта ён сказаў Зыдану. Па яго словах, фраза гучала так: «Я аддаю перавагу такім шлюхам, як твая сястра» (па-італьянску: Preferisco la puttana di tua sorella)[3].

Меркаваньні аб разьвіцьці канфлікту расходзяцца. Агульным пунктам зьяўляецца тое, што славесная сварка пачалася пасьля таго, як Матэрацьці прытрымаў Зыдана за суколку і тое, што Матэрацьці паўтарыў свае абразы некалькі разоў. Магчыма, Матэрацьці меў намер справакаваць Зыдана[4]. Сам Матэрацьці заявіў, што ён «у міры з самім сабой».

Для аналізу відэазапісу інцыдэнту былі прыцягнутыя экспэрты па распазнаньні прамовы, але канчатковага рашэньня апублікавана не было. Па дадзеным інцыдэнце 20 ліпеня 2006 году кантрольна-дысцыплінарны камітэт ФІФА, які расьсьледаваў падзею, дыскваліфікаваў Зыдана на 3 гульні і наклаў штраф у 7,5 тысяч швайцарскіх франкаў, а Матэрацьці на 2 гульні і 5 тысяч франкаў[5]. З прычыны таго, што адразу пасьля матчу Зыдан завяршыў сваю футбольную кар'еру, дыскваліфікацыя была замененая грамадзкімі працамі на працягу трох дзён, калі Зынэдын Зыдан вучыў маладое пакаленьне гульні ў футбол.

Сэрыя пасьляматчавых пэнальці рэдагаваць

Паколькі ні асноўны, ні дадатковы час ня выявіў пераможцу (лік застаўся 1:1), была прызначаная сэрыя пасьляматчавых пэнальці, другі раз за ўсю гісторыю фіналаў чэмпіянату сьвету па футболе. Італьянцы — Пірлё, Матэраццы, Дэ Росі, Дэль П’ера, Гроса — выканалі 5 выніковых удараў. Французы — Вільтор, Трэзэге, Абідаль, Саньнёль — выканалі 4 удары, зь якіх толькі 3 апынуліся выніковымі (Трэзэге патрапіў у ашэстак). Па выніках сэрыі пасьляматчавых пэнальці зборная Італіі чацьверты раз за сваю гісторыю стала чэмпіёнам сьвету.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць