Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году — 14-ы чэмпіянат Эўропы па футболе, які адбываўся ў Польшчы ды Ўкраіне з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 году. Гульні праходзілі ў 8 гарадах: Варшава, Гданьск, Данецк, Кіеў, Львоў, Познань, Уроцлаў, Харкаў. Гэта трэці турнір у гісторыі эўрапейскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога зьяўляліся адразу дзьве краіны. Першым стаў чэмпіянат Эўропы 2000 году, праведзены ў Бэльгіі й Нідэрляндах, другім — чэмпіянат Эўропы 2008 года, праведзены ў Аўстрыі й Швайцарыі.

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году
Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Украіны Украіна
Mistrzostwa Europy w Piłce Nożnej 2012
Чемпіонат Європи з футболу 2012
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Украіны Украіна
Час правядзеньня 8 чэрвеня1 ліпеня
Лік удзельнікаў 53
— у фінальнай частцы 16
Выніковае становішча
Чэмпіён Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Другое месца Сьцяг Італіі Італія
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 31
Забіта галоў 76 (2.45 за гульню)
Наведвальнасьць 1 440 896 (46 481 за матч)
Бамбардзіры Сьцяг Расеі Алан Дзагоеў,
Сьцяг Нямеччыны Марыё Гомэс,
Сьцяг Харватыі Марыё Манджукіч,
Сьцяг Партугаліі Крыштыяну Раналду,
Сьцяг Італіі Марыё Балятэльлі,
Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Торэс (3 галы)
2008
2016

Цырымонія лёсаваньня фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы 2012 году была праведзена ў Кіеве, у Нацыянальным палацы культуры й мастацтваў Украіны 2 сьнежня 2011 году. Гэты чэмпіянат стаў апошнім, у фінальным раундзе якога прынялі ўдзел 16 камандаў. Пачынаючы з Эўра-2016, колькасьць камандаў будзе павялічана да 24.

Фінальны турнір рэдагаваць

Лёсаваньне рэдагаваць

Лёсаваньне разьмеркаваньня камандаў на групавы этап фінальнага турніру адбылася 2 сьнежня 2011 году ў 19:00 па мясцовым часе ў Кіеве, у Нацыянальным палацы мастацтваў «Украіна». Перад лёсаваньнем каманды, якія прайшлі ў фінальны турнір, былі разьмеркаваны па кошыках наступным чынам:

Кошык 1
Каманда Каэфіцыент
  Украіна 28,029
  Польшча 23,806
  Гішпанія 43,116
  Нідэрлянды 40,860
Кошык 2
Каманда Каэфіцыент
  Нямеччына 40,446
  Італія 34,357
  Ангельшчына 33,563
  Расея 33,212
Кошык 3
Каманда Каэфіцыент
  Харватыя 33,003
  Грэцыя 32,455
  Партугалія 31,717
  Швэцыя 31,675
Кошык 4
Каманда Каэфіцыент
  Данія 31,205
  Францыя 30,508
  Чэхія 29,602
  Ірляндыя 28,576

Першыя пазыцыі ў групе A й у групе D займаюць каманды краінаў, якія арганізуюць правядзеньне чэмпіянату, то бок Польшчы й Украіны адпаведна. Лёсаваньне пачалася з Кошыка 1, каб запоўніць першую пазыцыю ў групе B і ў групе C. Затым прайшло лёсаваньне для Кошыка 4, зь якога па адной камандзе было пасьлядоўна разьмеркавана ў кожную групу, ад групы A да групы D. Затым гэтая ж працэдура паўтарылася для Кошыка 3 і нарэшце для Кошыка 2. Пазыцыя кожнай каманды ў ейнай групе (2, 3 ці 4) таксама вызначылася падчас лёсаваньня.

У рамках гэтай цырымоніі быў прадстаўлены афіцыйны мяч Чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году.

Склады камандаў рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году (склады)

Згодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату былі абвешчаныя за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалісты, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце.

Стадыёны рэдагаваць

Варшава Познань Гданьск Уроцлаў
Нацыянальны Гарадзкі PGE Арэна Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 58 145 Умяшчальнасьць: 43 090 Умяшчальнасьць: 44 636 Умяшчальнасьць: 44 416
       
Кіеў Данецк Харкаў Львоў
Алімпійскі Данбас Арэна Мэталіст Арэна Львоў
Умяшчальнасьць: 70 050 Умяшчальнасьць: 51 504 Умяшчальнасьць: 38 863 Умяшчальнасьць: 34 915
   

Схема турніру рэдагаваць

На першым этапе 16 камандаў былі падзеленыя на 4 групы па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды зь якіх выйшлі ў чвэрцьфінал. Чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал складаюцца з аднаго матчу па алімпійскій сыстэме.

Групавы этап рэдагаваць

Група A рэдагаваць

Г В Н П Мячы Пкт
  Чэхія 3 2 0 1 4–5 6
  Грэцыя 3 1 1 1 3–3 4
  Расея 3 1 1 1 5–3 4
  Польшча 3 0 2 1 2–3 2
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
8 чэрвеня 2012 Варшава Польшча   1:1   Грэцыя Левандоўскі, 17; Сальпінгідыс, 51   Карляс Вэляска Карбальлё
8 чэрвеня 2012 Уроцлаў Расея   4:1   Чэхія Дзагоеў, 15, 79, Шырокаў, 24, Паўлючэнка, 82; Піларж, 52   Гоўард Ўэб
12 чэрвеня 2012 Уроцлаў Грэцыя   1:2   Чэхія Гекас, 53; Ірачэк, 3, Піларж, 6   Стэфан Лянуа
12 чэрвеня 2012 Варшава Польшча   1:1   Расея Блашчыкоўскі, 57; Дзагоеў, 37   Вольфганг Штарк
16 чэрвеня 2012 Уроцлаў Чэхія   1:0   Польшча Ірачэк, 72   Крэйг Томсан
16 чэрвеня 2012 Варшава Грэцыя   1:0   Расея Карагуніс, 45+2   Юнас Эрыксан

Група B рэдагаваць

Г В Н П Мячы Пкт
  Нямеччына 3 3 0 0 5–2 9
  Партугалія 3 2 0 1 5–4 6
  Данія 3 1 0 2 4–5 3
  Нідэрлянды 3 0 0 3 2–5 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
9 чэрвеня 2012 Харкаў Нідэрлянды   0:1   Данія Крон-Дэлі, 24   Дамір Скаміна
9 чэрвеня 2012 Львоў Нямеччына   1:0   Партугалія Гомэс, 72   Стэфан Лянуа
13 чэрвеня 2012 Львоў Данія   2:3   Партугалія Бэнтнэр, 41, 80; Пэпі, 24, Паштыга, 36, Варэла, 87   Крэйг Томсан
13 чэрвеня 2012 Харкаў Нідэрлянды   1:2   Нямеччына ван Пэрсі, 73; Гомэс, 24, 38   Юнас Эрыксан
17 чэрвеня 2012 Харкаў Партугалія   2:1   Нідэрлянды Раналду, 28, 74; ван дэр Ваарт, 11   Ніколя Рыцолі
17 чэрвеня 2012 Львоў Данія   1:2   Нямеччына Крон-Дэлі, 24; Падольскі, 19, Бэндэр, 80   Карляс Вэляска Карбальлё

Група C рэдагаваць

Г В Н П Мячы Пкт
  Гішпанія 3 2 1 0 6–1 7
  Італія 3 1 2 0 4–2 5
  Харватыя 3 1 1 1 4–3 4
  Ірляндыя 3 0 0 3 1–9 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
10 чэрвеня 2012 Гданьск Гішпанія   1:1   Італія Фабрэгас, 64; Ды Натале, 61   Віктар Кашаі
10 чэрвеня 2012 Познань Ірляндыя   1:3   Харватыя Сэнт-Лэджэр, 19; Манджукіч, 3, 48, Елавіч, 43   Б’ёрн Кейпэрс
14 чэрвеня 2012 Познань Італія   1:1   Харватыя Пірлё, 39; Манджукіч, 72   Гоўард Ўэб
14 чэрвеня 2012 Гданьск Гішпанія   4:0   Ірляндыя Торэс, 4, 70, Сыльва, 49, Фабрэгас, 83   Пэдру Праэнса
18 чэрвеня 2012 Гданьск Харватыя   0:1   Гішпанія Навас, 88   Вольфганг Штарк
18 чэрвеня 2012 Познань Італія   2:0   Ірляндыя Касана, 43, Балятэльлі, 90   Джунэйт Чакыр

Група D рэдагаваць

Г В Н П Мячы Пкт
  Ангельшчына 3 2 1 0 5–3 7
  Францыя 3 1 1 1 3–3 4
  Украіна 3 1 0 2 2–4 3
  Швэцыя 3 1 0 2 5–5 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
11 чэрвеня 2012 Данецк Францыя   1:1   Ангельшчына Насры, 39; Лескат, 30   Ніколя Рыцолі
11 чэрвеня 2012 Кіеў Украіна   2:1   Швэцыя Шаўчэнка, 55, 62; Ібрагімавіч, 52   Джунэйт Чакыр
15 чэрвеня 2012 Данецк Украіна   0:2   Францыя Мэнэз, 53, Кабай, 56   Б’ёрн Кейпэрс
15 чэрвеня 2012 Кіеў Швэцыя   2:3   Ангельшчына Джонсан, 49 (аўтагол), Мэльбэрг, 59; Кэрал, 23, Ўолкат, 64, Ўэлбэк, 78   Дамір Скаміна
19 чэрвеня 2012 Данецк Ангельшчына   1:0   Украіна Руні, 48   Віктар Кашаі
19 чэрвеня 2012 Кіеў Швэцыя   2:0   Францыя Ібрагімавіч, 54, Лярсан, 90+1   Пэдру Праэнса

Плэй-оф рэдагаваць

Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                   
21 чэрвеня. Варшава        
   Чэхія  0
27 чэрвеня. Данецк
   Партугалія  1  
   Партугалія  0 (2)¹
23 чэрвеня. Данецк
     Гішпанія  0 (4)  
   Гішпанія  2
1 ліпеня. Кіеў
   Францыя  0  
   Гішпанія  4
22 чэрвеня. Гданьск
     Італія  0
   Нямеччына  4
28 чэрвеня. Варшава
   Грэцыя  2  
   Нямеччына  1
24 чэрвеня. Кіеў
     Італія  2  
   Ангельшчына  0 (2)¹
   Італія  0 (4)  
¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці

1/4 фіналу рэдагаваць

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
21 чэрвеня 2012 Варшава Чэхія   0:1   Партугалія Раналду, 79   Гоўард Ўэб
22 чэрвеня 2012 Гданьск Нямеччына   4:2   Грэцыя Лям, 39, Хэдыра, 61, Клёзэ, 68, Ройс, 74; Самарас, 55, Сальпінгідыс, 89 (пэн.)   Дамір Скаміна
23 чэрвеня 2012 Данецк Гішпанія   2:0   Францыя Алёнса, 10, 90+1 (пэн.)   Ніколя Рыцолі
24 чэрвеня 2012 Кіеў Ангельшчына   0:0 (2:4, пэн.)   Італія   Пэдру Праэнса

1/2 фіналу рэдагаваць

Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
27 чэрвеня 2012 Данецк Партугалія   0:0 (2:4, пэн.)   Гішпанія   Джунэйт Чакыр
28 чэрвеня 2012 Варшава Нямеччына   1:2   Італія Эзіль, 90+2 (пэн.); Балятэльлі, 20, 36   Стэфан Лянуа

Фінал рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году (фінал)
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
1 ліпеня 2012 Кіеў   Гішпанія 4:0   Італія Сыльва, 14, Альба, 41, Торэс, 84, Мата, 88   Пэдру Праэнса

Квіткі рэдагаваць

Продаж квіткоў на футбольны матч у пэрыяд правядзеньня чэмпіянату ажыцьцяўляецца па прад’яўленьні дакумэнту, які засьведчвае асобу, з абавязковым указаньнем у квітку прозьвішча, імя асобы й прад’яўленага дакумэнту й ягонага нумару. Права продажу, перадачы й выкарыстаньня квіткоў на любое мерапрыемства УЭФА належыць прызначанай асобе, упаўнаважанаму ад Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў кампаніі й ейнымі супрацоўнікамі.

На матчы надрукавана 1,4 мільёну квіткоў коштам ад 30 да 600 эўра. Як паведаміла УЭФА 1 лютага 2011 году, усе квіткі, пушчаныя ў вольны продаж, то бок 75 адсоткаў, будуць прадавацца толькі на сайце УЭФА й толькі па безнаяўным разьліку праз Інтэрнэт[1] і толькі да канца сакавіка 2012 году. Пазьней квіткі прадавацца ня будуць. Жыхарам гарадоў, дзе праводзяцца матчы, вылучаецца ў продаж па 2 тысячы квіткоў на горад на адзін матч. Першым чалавекам, які заказаў сабе квіток на чэмпіянат, стаў 1 лютага 2011 году грамадзянін Паўднёвай Карэі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў