Чэзарэ Павэзэ (9 верасьня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Санта Стэфана Бэльба, у правінцыі Кунэо і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыцьцё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Дасьледнік і мысьляр зь левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыцьцё самагубствам у 42-гадовым узросьце.

Чэзарэ Павэзэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 верасьня 1908(1908-09-09)[1][2][3][…]
Памёр 27 жніўня 1950(1950-08-27)[4][1][2][…] (41 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, пісьменьнік, перакладнік, літаратурны рэдактар, сцэнарыст, літаратурны крытык, журналіст, біёграф, паэт
Жанр паэзія і раман
Мова італьянская мова[6][7] і ангельская мова[6]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Каштоўная спадчына Чэзарэ Павэзэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосьці пачаў займацца ангельскамоўнай літаратурай, скончыў навучаньне ва ўнівэрсытэце дыплёмнай працай, прысьвечанай паэзіі Ўолта Ўітмэна. Перакладаў амэрыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнэра, Джойса і Дыкенза.

Супрацоўнічаў пры стварэньні «Амэрыканскай анталёгіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліё Вітарыні.

У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачаньні ў антыфашызьме і правёў за кратамі амаль год. Пасьля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцьці і палітычнае расчараваньне прывялі яго да самагубства празь перадазыроўку барбітуратаў. Ягоны блізкі сябар пісьменьнік Давідэ Ляёлё апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзыстэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыцьцё п’емонцкага пісьменьніка.

Верш Павэзэ пераклала на беларускую мову Аксана Данільчык[8].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Lavorare stanca («Праца стамляе»), 1936
  • Il Compagno («Таварыш»), 1947
  • Dialoghi con Leucò («Дыялёгі з Леўко»), 1947
  • La luna e i falò (Месяц і вогнішча), 1950
  • Il mestiere di vivere: Diario 1935—1950 («Справа жыцьця: Дзёньнікі 1935—1950»), 1952

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Cesare Pavese // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Cesare Pavese // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Cesare Pavese // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ а б в Павезе Чезаре // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  6. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ CONOR.SI
  8. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.