Чорная Ганча

рака ў Беларусі

Чо́рная Га́нча (польск. Czarna Hańcza, лет. Juodoji Ančia) — рака ў Беларусі і Польшчы, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 145 км (у межах Беларусі 35 км). Плошча вадазбору 1916 км² (у Беларусі 178 км²). Выдатак вады ў вусьці каля 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Рака
Чорная Ганча
Чорная Ганча ў Сувалках
Чорная Ганча ў Сувалках
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Ганча
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь, Польшча
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Падляскае ваяводзтва
Даўжыня 145 км
Сярэднегадавы сьцёк 17 м³/с
Плошча басэйну 1916 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰
Месцазнаходжаньне
Чорная Ганча на мапе

Асноўныя прытокі рэдагаваць

А таксама шматлікія ручаі.

На рацэ рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца ў Польшчы, перасякае граніцу за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лясной. Цячэ паўночнымі схіламі Гарадзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Загорнікаў.

Даліна глыбокаўрэзаная, яе шырыня ад 0,7 км да 3,5 км. Абалона двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсьць дзялянкі надабалонавых тэрасаў (вышыня да 10 м). Рэчышча зьвілістае, з буйнымі мэандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м[1].

Дзяржаўная граніца рэдагаваць

На дзялянцы ад вёскі Рудаўкі да месца ўтоку ракі Ваўкушанкі Чорнай Ганчай праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі з Польшчай.

На кароткім дзялянкі ад месца ўтоку Ігоркі да вусьця ракой праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі зь Летувой.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 399—400.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.