Чорнае дрэва — некаторыя віды дрэваў, галоўным чынам трапічныя, часьцей за ўсё віды роду дыёсьпірос сямейства эбэнавыяШры-Ланкі, Індыі, Мадагаскару, Заходняй Афрыкі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі), а таксама Acacia melanoxylon сям’і мімазовыхАўстраліі), Dalbergia melanoxylon сям’і мэтэлікавыхАфрыкі) і некаторыя іншыя.

Acacia melanoxylon
Фігуркі сланоў з цэйлонскага эбэну

Драўніну гэтых дрэваў таксама называюць чорным дрэвам. Яна мае чорную афарбоўку, часта з рознымі адценьнямі, цяжкая (удзельная вага больш за 1), цьвёрдая, дрэнна колецца, добра паліруецца, яе выкарыстоўваюць для аздабленьня каштоўнай мэблі, вырабу музычных інструмэнтаў, розных вырабаў, каляровага паркету, інкрустацыяў.

Чорным дрэвам часта называюць таксама драўніну некаторых дрэваў умеранай зоны, што мае прыродны чорны колер або атрымлівае чорны колер пры апрацоўцы яе дубільнімі рэчывамі і солямі жалеза. Якасьцю да чорнага дрэва набліжаецца драўніна дубу, што зьмяшчае дубільныя рэчывы і пасьля працяглага знаходжаньня ў вадзе набывае чорны колёр ад злучэньня танінаў з солямі жалеза — так званы мораны дуб.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Чорнае дрэвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў