Чачэ́нская мо́ва (саманазва: нохчийн мотт) — адна з наска-дагестанскіх моваў, у яе складзе ўваходзіць у ніжэйшыя паводле клясыфікацыі наскую галіну, у складзе якой уваходзіць у ніжэйшую вайнаскую групу моваў. Разам зь іншымі наска-дагестанскімі мовамі ўваходзіць у склад гіпатэтычнай паўночнакаўкаскае моўнае надсям’і. Распаўсюджаная ў Расеі (Чачэнія, Інгушэтыя, Хасаўюртаўскі раён Дагестану) і Грузіі (Ахмэцкі муніцыпалітэт). Паводле перапісу 2010 году ў Расеі, колькасьць асобаў у Расеі, якія размаўляюць на мове, налічвае 1 354 705 чал.[3], партал Ethnologue на гэты ж год падае падобныя лічбы — 1,4 млн чал.[1]

Чачэнская мова
Нохчийн мотт
Ужываецца ў Расеі, Грузіі
Рэгіён Чачэнія, Інгушэтыя, Хасаўюртаўскі раён Дагестану, Ахмэцкі муніцыпалітэт Грузіі
Колькасьць карыстальнікаў 1,4 млн чал.[1]
Клясыфікацыя Паўночнакаўкаская надсям’я (неагульнапрызнана)
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Чачэніі,
Дагестане
Рэгулюецца
Статус: 2 Правінцыйны[d][2]
Пісьмо кірыліца, лацінскае пісьмо і Chechen writing[d]
Коды мовы
ISO 639-1 ce
ISO 639-2(Б) che
ISO 639-2(Т) che
ISO 639-3 che
SIL -

Асаблівасьці рэдагаваць

Фанэтыка рэдагаваць

Фанэтычная сыстэма адрозьніваецца складанасьцю вакалізму (кароткія, доўгія, умляўтаваныя, простыя галосныя, дыфтонгі, трыфтонгі, слаба выяўленая назалізацыя галосных) і кансанантызму (простыя, гемінаваныя, абруптыўныя, фарынгальныя зычныя).

  • Зычныя:

Чачэнская мова, як і большасьць аўтахтонных моваў Каўказу, мае вялікую колькасьць зычных: каля 31 (у залежнасьці ад дыялекту), што больш чым у іншых эўрапейскіх мовах. Характэрнае й тыповае для рэгіёну троеснае адрозьненьне паміж звонкасьцю, глухасьцю й выбуховасьцю. Зычныя гукі маюць вялікае падабенства ў арабскай мове й саліскай мове паўночнаамэрыканскіх індзейцаў. Галосныя ж вельмі падобныя да сыстэмы галосных у нямецкай і швэдзкай мовах.

Білябіяльныя Міжзубныя Постальвэалярныя Заднянёбныя Увулярныя Фарынгальныя Гартанныя
Выбухныя p b pʼ t d tʼ k g kʼ q qʼ ʔ
Афрыкаты ʦ ʣ ʦ' ʧ ʤ ʧ'
Фрыкатыўныя f s z ʃ ʒ x ɣ ħ ʕ h
Насавыя m n
Ратычныя r̥ r
Апраксыманты w l j

Гук /w/ перад галоснымі вымаўляецца як [v].

  • Галосныя:

У адрозьненьне ад астатніх моваў Каўказу, чачэнская мова мае вялікую разнастайнасьць галосных і дыфтонгаў: каля 27 (у залежнасьці ад дыялекту), падобных паводле колькасьці й гучаньня да сыстэмы галосных у скандынаўскіх, нямецкай і фінскай мовах. Ніводная з маўленчых сыстэмаў дакладна не адрозьнівае гэтыя гукі.

Неагубленыя
пярэдняга шэрагу
Агубленыя
пярэдняга шэрагу
Сярэдняга шэрагу Задняга шэрагу
i i: y y: u u:
e e: ø ø: ə o o:
æ ɑ ɑ:

Марфалёгія рэдагаваць

Марфалягічная сыстэма аглютынацыйна-флектыўная. Мае 6 граматычных клясаў, шматсклонавае скланеньне, дзеяслоўныя катэгорыі клясы, часу, ладу, віду.

Граматыка рэдагаваць

Чачэнскія назоўнікі належаць да аднаго зь некалькіх родаў ці клясаў (6), кожны з адмысловай прыстаўкай, да якой дапасуецца дзеяслоў. Дзеяслоў дапасуецца да клясы/роду, але ня ліку асобы, маючы толькі часавыя й дзеепрыметнікавыя формы. Чачэнская – эргатыўная мова, хоць дзеяслоў дапасуецца як да прамога дзейніка, гэтак і да непераходнага дапаўненьня. Для мовы характэрная наяўнасьць 8 склонаў назоўнікаў.

Для дасьледчыкакў чачэнская мова цікавая сваёй лексыкаграфіяй: новыя словы ўтвараюцца фіксацыяй цэлых фразаў, а не даданьнем новых частак да існых словаў ці аб’яднаньнем старых. Праз гэта ўзьнікаюць цяжкасьці пры карыстаньні слоўнікам.

Лексыка рэдагаваць

Існуюць запазычаньні з расейскае, арабскае мовы, зь цюрскіх моваў (пераважна з кумыцкай), а таксама з пэрсыдзкае й грузінскае.

Дыялекты рэдагаваць

Асноўныя дыялекты: плоскасьцевы, палеглы ў аснову літаратурнае мовы, акінскі, чэбярлоеўскі, мелхінскі, ітумкалінскі, галанчоскі, кісьцінскі. Яны ў сваю чаргу распадаюцца на гаворкі, паміж якімі існуюць адносна невялікія разыходжаньні. Найбольшымі ёсьць адрозьненьні паміж плоскасьцевым, акінскім, чэбярлоеўскім і збольшага кісьцінскім (праз моцны ўплыў грузінскае мовы) дыялектамі.

Характэрнаму для літаратурнае мовы клястэру зычных лх у акінскім адпавядае рх: літар. малх, акінск. марх 'сонца'; літар. болх, акінск. борх 'праца'; у адрозьненьне ад літаратурнае, у акінскім няма прагрэсіўнае асыміляцыі афіксальнага н у дзеяслоўных формах мінулага часу: літар. аьлла, акінск. айлнд 'сказаў'; літар. делла, акінск. даьлнд 'скончыў'; у акінскім клясавыя паказчыкі могуць выступаць у функцыі вонкавае флексіі дзеяслоўных формаў: літар. д-альлла, акінск. д-аьлн-д 'скончыў'; літар. делла, акінск. д-елн-д 'аддаў' і інш.

Прыклады фанэтычных адрозьненьняў мелхінскага дыялекту ад літаратурнае мовы: літар. сецна, мелх. сеста 'спыніўся'; літар, лаьцна, мелх. лаьста 'злавіў'; літар. эцна, мелх. иста 'купіў'; літар. дечиг, мелх. дешк 'дровы'; літар. хьаж, мелх. хьаьга 'лоб'; літар. йоьхь, мелх. лоьхь 'кішка', 'каўбаса' і інш.

Прыклады фанэтычных адрозьненьняў ітумкалінскага дыялекту ад літаратурнае мовы: літар. борц, ітумк. борс 'проса'; літар. дарц, ітумк. дарс 'бура'; літар. лоьху, ітумк. лиеха 'шукае'; літар. муохк, ітумк. муорк 'зямля', 'краіна'; літар. дуокх, ітумк. дуорк 'смуга'; літар. бурч, ітумк. бурш 'перац'; літар. ирча, ітумк. ирша 'брыдкі' і інш.

Галанчоскі дыялект яшчэ не дасьледжаны ў належнай меры. Да таго ж, яго носьбіты ў пераважнай большасьці зьмяшаліся з носьбітамі плоскасьцевага дыялекту. Галанчоскі дыялект спалучае рысы чачэнскае й інгускае моваў. Клястэру ст у пачатку слова ў галанчоскім, як і ў інгускай, адпавядае с: літар. стаг, галанч. саг 'чалавек'; у галанчоскім, як і ў чачэнскай літаратурнай мове, назіраецца прагрэсіўная асыміляцыя: літар., галанч. ведда < ведна 'уцёк'.

У разгляданых дыялектах назіраюцца таксама некаторыя лексычныя, марфалягічныя й сынтаксычныя асаблівасьці.

Пісьмовасьць рэдагаваць

Першаю пісьмовасьцю, што выкарыстоўвалася ў Чачэніі й Інгушэтыі, лічыцца грузінская. Пры раскопках былі знойдзеныя чарапкі з грузінскімі літарамі, у Асе знаходзіліся інгускія надпісы грузінскімі літарамі. Такім чынам, можна сьцьвярджаць пра ўжываньне грузінкае пісьмовасьці ў рэгіёне Чачэніі ды Інгушэтыі грузінскае пісьмовасьці ў пэрыяд Сярэднявечча (VIII-XII стст).

Арабская пісьмовасьць рэдагаваць

З распаўсюджваньнем ісламу зацьвердзілася арабская пісьмовасьць. Шамілём была прадпрынятая спроба стварэньня для чачэнцаў пісьма на аснове арабскае графікі, якое выглядала наступным чынам:

ا ب ت ث ج ح خ د
ذ ر ز س ش ص ض ط
ظ ع غ ف ڤ ڮ ق ك
ل م ن و ه خي

З мэтай прыстасаваньня пісьма да чачэнскае фанэтыкі гэтая пісьмовасьць рэфармавалася ў 1910, 1920 і 1922 гадох. Гэтай сыстэмай чачэнцы карысталіся да 1926 году. Акрамя гэтага, пры дапамозе арабскае графікі былі запісаныя й чачэнскія «тэптары» — родавыя хронікі, шматлікія зь якіх былі зьнішчаныя ў выніку акцыі, прадпрынятай НКУС напррыканцы лютага 1944 году. Тады ў цэнтры Грознага, у сквэрыку перад Палацам піянэраў, было спаленая вялікая колькасьць кнігаў і рукапісных матэрыялаў, канфіскаваных у сасланых чачэнцаў.

Кірылічная пісьмовасьць рэдагаваць

Гэтая пісьмовасьць была створаная ў 1862 годзе баронам Усьлярам. Яна грунтавалася на кірыліцы й выкарыстоўвалася больш для запісаў чачэнскіх тэкстаў расейскімі навукоўцамі, чым самімі чачэнцамі. У 1911 годзе была прадпрынятая спроба ўвесьці яе некалькі зьмененую вэрсію для навучаньня дзяцей у мясцовых школах.

Сучасны чачэнскі альфабэт заснаваны на графічнай аснове расейскага і аформлены ў 1938 годзе. Ён зьмяшчае 49 літараў.

16 дадатковых у параўнаньні з расейскім альфабэтам літараў выкарыстоўваюцца для перадачы спэцыфічных чачэнскіх гукаў (гартанных зычных і мяккіх гукаў). Яны пазначаюцца з дапамогай уведзенае ў чачэнскую абэцэду літары Ӏ («палачка») і дыграфаў: аь, гӀ, кх, къ, кӀ, оь, пӀ, тӀ, уь, хь, хӀ, цӀ, чӀ, юь, яь.

Кірыліца

(прапісная)

Кірыліца

(радковая)

Назоў
А а а
Аь аь аь
Б б бэ
В в вэ
Г г гэ
ГІ гІ гІа
Д д дэ
Е е е
Ё ё ё
Ж ж жэ
З з зэ
И и и
Й й доца и
К к к
Кх кх кх
Къ къ къа
КІ кІ кІа
Л л лэ
М м мэ
Н н нэ
О о о
Оь оь оь
П п пэ
ПІ пІ пІа
Р р рэ
С с сэ
Т т тэ
ТІ тІ тІа
У у у
Уь уь уь
Х х хэ
Хь хь хьа
ХІ хІ хІа
Ц ц цэ
ЦІ цІ цІа
Ч ч чэ
ЧІ чІ чІа
Ш ш шэ
Щ щ щэ
(Ъ) ъ чІогІа хьаьрк
(Ы) ы ы
(Ь) ь кІеда хьаьрк
Э э э
Ю ю ю
Юь юь юь
Я я я
Яь яь яь
І І Іа

Лацінскі альфабэт рэдагаваць

Чачэнскі альфабэт на лацінскай аснове быў створаны Х. Ашаевым у 1925 годзе.

A a Ä ä B b C c Č č Ch ch Čh čh D d
E e F f G g Gh gh H h I i J j K k
Kh kh L l M m N n N̡ n̡ O o Ö ö P p
Ph ph Q q Qh qh R r S s Š š T t Th th
U u Ü ü V v X x X́ x́ Y y Z z Ž ž

У 1920-я строгае нормы пісьменнасьці не існавала, таму некаторыя знакі ў розных выданьнях маглі адрозьнівацца. Гэтым альфабэтам было надрукавана шмат навучальнае, мастацкае й палітычнае літаратуры.

У пэрыяд фактычнае незалежнасьці Чачэніі ў 1994—2000 гадах выкарыстоўваўся іншы варыянт чачэнскае лацініцы. Знак h адпавядаў Ӏ у альфабэце на аснове кірыліцы, а ə — адпаведна ъ. Замест ь выкарыстоўваўся ўмляўт.

A a Ä ä B b C c Ċ ċ Ç ç Ç̇ ç̇ D d
E e F f G g Ġ ġ H h X x Ẋ ẋ I i
J j K k Kh kh L l M m N n Ŋ ŋ O o
Ö ö P p Ph ph Q q Q̇ q̇ R r S s Ş ş
T t Th th U u Ü ü V v Y y Z z Ƶ ƶ
Ə ə

Прыклад тэксту рэдагаваць

Малітва Ойча наш па-чачэнску:

Дада! Хьан цІе сийлахь хуьлда!
Хьан олалла тІекхочийла!
ХІора дийнахь напха лохьа тхуна.
Тхан къиношна гечдехьа,
Тхайна декхарийлахь болчарна оха ма-гечдарра.
Хьарам лаамна кІел ма дахийтахьа тхо.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць