Чаротаўкі (Acrocephalus) — род дробных мошкаедных пявучых птушак. Раней былі далучаныя да сямейства валасянкавых, апошнім часам вылучаюцца ў асобнае сямейства чароткавых (Acrocephalidae). Уключае каля 35 відаў, распаўсюджаных у Старым сьвеце.

Чаротаўкі
Садовая чаротаўка (Acrocephalus dumetorum)
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадВераб’інападобныя
СямействаЧароткавыя
РодЧаротаўкі
Бінамінальная намэнклятура
Acrocephalus

Некаторыя чаротаўкі вельмі дробныя, іншыя могуць дасягаць памераў шпака. Усе аднатоннай афарбоўкі, з падоўжаным целам, пахілым ілбом і прыступкавым хвастом. Пяюць, седзячы на высокай травінцы, вярхушцы быльнягу ці галінцы.

Пераважна абірае вадаёмы, гняздуе на траве, быльнягу ці чароце, на кустах[1]. Гняздо — глыбокі конус між сьцяблінамі травы, быльнягу ці ў глыбіні кусту[2].

У сакавіку 2006 году ў Тайляндзе выявілі вялікадзюбую чаротаўку (Acrocephalus orinus)[3], дагэтуль яе бачылі ўсяго аднойчы ў 1867 годзе.

Віды, якія сустракаюцца ў Беларусі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мартынов Е. Н. Биология лесных позвоночных. СПб.: ЛТА, 2004. 83 с.
  2. ^ Род Камышевки — Acrocephalus (рас.)
  3. ^ Індыйская вялікадзюбая чаротаўка аднойдзена праз 139 гадоў у Таіландзе Навіны. «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (7 сакавіка 2007). Праверана 25 лютага 2011 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Чаротаўкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў