Чарнавіцкая вобласьць

Чарнаві́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва на 2005 год — 0,908 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Чарнаўцы.

Чарнавіцкая вобласьць
Чернівецька область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Чарнаўцы
Улучае 11 раёнаў
Найбольшы горад Чарнаўцы
Іншыя буйныя гарады Новаднястроўск
Дата ўтварэньня 9 жніўня 1940 року
Кіраўнік Аляксандар Фішчук
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2005)
0,908 млн (1,94%, 25-е месца)
Шчыльнасьць 112,16 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 75,0%
румыны — 12,5%
малдаване — 7,3%
расейцы — 4,1%
палякі — 0,4 %
беларусы — 0,2 %
Плошча 8,097 тыс. км² (1,34%)
Месцазнаходжаньне
Чарнавіцкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-77
Тэлефонны код +38 037
Паштовыя індэксы 58xxx, 59xxx, 60xxx
Інтэрнэт-дамэн chernovtsy.ua; cv.ua
Код аўтам. нумароў СЕ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі рэдагаваць

Месцазнаходжаньне рэдагаваць

Разьмешчаная на паўднёвым захадзе Ўкраіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.

Мяжуе зь Івана-Франкоўскай на захадзе, Тарнопальскай і Хмяльніцкай абласьцямі на поўначы, Віньніцкай вобласьцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.

Рэльеф рэдагаваць

Вобласьць разьмешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацьця ды Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.

Карысныя выкапні рэдагаваць

Вобласьць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія рокі адрытыя больш за дзесяць нафтагазапэрспэктыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынэцкім і Путыльскім раёнах.

У недрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басэйне р. Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласьці багатыя на мэргелі і крэйду. У мястэчку Краснаільск знаходзіцца пэрспэктыўнае радовішча мармуру.

На тэрыторыі вобласьці таксама ёсьць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінэральнай вады кшталту «Баржомі».

Водныя аб'екты рэдагаваць

На тэрыторыі вобласьці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басэйнаў Дуная й Днястра. Аснову рачной сыстэмы краю складаюць Днестар, Прут, Сірат, Чарамош.

Гісторыя рэдагаваць

За апошнія 650 рокаў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаваў:

З 1991 року Чарнавіцкая вобласьць — складовая частка незалежнай Украіны.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэдагаваць

Вобласьць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 местаў, зь якіх 2 — абласнога значэньня, 8 мястэчак, 398 вёсак.