Чарлз Букоўскі

пісьменьнік ЗША

Чарлз Букоўскі, сапр.: Гэнрых Карл Букоўскі (па-ангельску: Charles Bukowski; 16 жніўня 1920, Андэрнах, Нямеччына9 сакавіка 1994) — амэрыканскі паэт і празаік.

Чарлз Букоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 жніўня 1920(1920-08-16)[1][2][3][…]
Памёр 9 сакавіка 1994(1994-03-09)[1][2][3][…] (73 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці актор, пісьменьнік, сцэнарыст, паэт, навэліст, журналіст, аўтар, калюмніст, аўтабіёграф, аўтар дзёньніку
Гады творчасьці з 1940
Мова ангельская мова[6][6]
Подпіс Выява аўтографу
https://bukowski.net

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і амэрыканскага вайскоўца польскага паходжаньня Гэнрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1922 годзе сям’я з маленькім Гэнры, як пазьней на амэрыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыцьцё.

Пасьля заканчэньня сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадзкім каледжы Лос-Анджэлеса на факультэце ангельскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменьнікам. У 1941 годзе Чарлз сыходзіць з дому, пасьля таго, як бацька, прачытаўшы яго апавяданmні, літаральна выкідвае рэчы сына на двор.

Першае апавяданьне Букоўскі было надрукаванае ў 1944, наступнае — праз два гады. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменьніцкай дзейнасьці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955 Букоўскі трапляе ў клініку з дыягназам крываточная язва, прычына якой — празьмернае ўжываньне алькаголю. Яго выратоўваюць ад сьмерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.

Пасьля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выцьцё», накладам 200 асобнікаў, пабачыў сьвет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся» — у 1962 годзе. Першы зборнік апавяданьняў «Усе сракі ў свеце і мая» зьявіўся ў 1966 годзе.

Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве Loujon Press. У пачатку 1960-х Loujon Press таксама выдаваў літаратурны часопіс The Outsider, дзе друкаваліся творы Джэка Кэруака, Алена Гінзбэрга, Генры Мілера, Уільяма Бэраўза і іншых. У першым нумары часопіса зьяўляецца падборка вершаў і Чарлза Букоўскі. У 1966 па выніках апытаньня часопіса «Бук» прызнаны «Аўтсайдарам года».

З 1967 году Букоўскі вядзе калёнку «Нататкі старога распусьніка» (Notes of A Dirty Old Man) у газэце Open Air, а затым у Los Angeles Free Press. Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе. У 1960–1970-х Чарлз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Эўропе. Гэтым посьпехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплочваць пісьменьніку 100 даляраў штомесяц, каб той мог увесь час прысьвячаць творчасьці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым празь месяц пасьля звальненьня ён піша свой першы раман «Пошта», які пабачыў сьвет у выдавецтве Марціна Black Sparrow Press.

Усе раманы Чарлза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга, Гэнры Чынаскі, — алкаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадзтва, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі зьяўляецца ў аповесьці «Прызнаньні чалавека, звар’яцелага настолькі, каб жыць са зьвярамі», потым у раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум», «Жанчыны», «Хлеб з вяндлінай».

Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцьці паэта, —«Вершы апошняй ночы на Зямлі».

Чарлз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 году ад лейкеміі, у хуткім часе пасьля таго, як скончыў свой апошні раман «Макулатура». Цырымонію пахаваньня ажыцьцявілі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don’t try).

Творы рэдагаваць

Паэзія рэдагаваць

  • Кветка, кулак і пажадлівае выцьцё (Flower, Fist and Bestial Wail), 1960
  • Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся (Longshot Poems for Broke Players), 1962
  • Вершы апошняй ночы на Зямлі (The Last Night of the Earth Poems)

Проза рэдагаваць

Зборнікі апавяданьняў

  • Усе сракі ў сьвеце і мая (All Assholes In The World And Mine), 1966
  • Найпрыгажэйшая жанчына ў горадзе (The Most Beautiful Woman in Town), 1978

Раманы

  • Пошта (Post Office), 1971
  • Фактотум (Factotum), 1975
  • Жанчыны (Women), 1978
  • Хлеб зь вяндлінай (Ham on Rye), 1982

Беларускія пераклады рэдагаваць

Творы Ч. Букоўскі на беларускую пераклалі Н. Бінкевіч, Н. Гвозьдзева, Г. Комар, І. Кулікоў, Ю. Цімафеева, М. Шчур, А. Явар.

  • Чарльз Букоўскі. Сьвятло, і паветра, і месца, і час / Укл. і перакл. з англ. Ю. Цімафэева, Н. Бінкевіч, Г. Комар. — Мн.: Харвест, 2017.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Charles Bukowski // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Charles Bukowski // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ а б Charles Bukowski // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #11851735X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Henry Charles Bukowski (анг.)
  6. ^ а б Bukowski, Charles, 1920-1994 // CONOR.SI

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць