ЧФР Клуж

румынскі футбольны клюб

ЧФР (па-румынску: CFR) — румынскі футбольны клюб з гораду Клуж-Напокі. Заснаваны ў 1907 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Румыніі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Румыніі. Абрэвіятура ЧФР азначае зь перакладам з румынскае мовы — «румынская чыгунка». Большую частку свайго існаваньня клюб правёў у ніжніх лігах румынскага футболу, пасьля вылету з найвышэйшай лігі ў 1970-х гадох. Пры значнай фінансавай падтрымцы папярэдняга ўладальніка Арпада Пасканы, пачынаючы з 2002 году, клюб у 2004 годзе павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. А потым здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны, пераірваўшы ў сэзоне 2007—2008 гадоў 17-гадовую гегемонію сталічных клюбаў[1].

ЧФР Клуж
Поўная назва Fotbal Club CFR 1907 Cluj
Заснаваны 1907
Горад Клуж-Напока, Румынія
Стадыён Канстантын Рэдулеску
Умяшчальнасьць: 23 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cfr1907.ro (рум.)

Клюб мае супрацьстаяньне з камандай «Унівэрсытаця», якая таксама базуецца ў горадзе Клуж-Напоцы. Матчы паміж двума клюбамі вядомыя як Клужаўскае дэрбі.

Гісторыя рэдагаваць

 
Калажварскі чыгуначны спартовы клюб на фатаздымку 1911 году.

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе, калі горад Клуж-Напока (тады вядомы як Калажвар) быў часткай Аўстра-Вугоршчыны, пад назвай Калажварскі чыгуначны спартовы клюб (вуг. Kolozsvári Vasutas Sport Club). З 1907 па 1910 гады каманда гуляла ў чэмпіянаце гораду, аднак аніякіх прыкметных дасягненьняў клюбу бракавала. У 1911 годзе клюб стаўся першым чэмпіёнам навастворанага чэмпіянату Трансыльваніі. У пэрыяд з 1911 па 1914 гады клюб стала займаў другі радок у памянёным спаборніцтве, якое пасьля было перапыненае празь Першую сусьветную вайну. Па вайне Трансыльванія адыйшла да Румыніі, і клюб адпаведна зьмяніў назоў на ЧФР Клуж, што ёсьць акронімам з назвы па-румынску дзяржаўнай кампаніі Румынская чыгунка (рум. Căile Ferate Române), захаваўшы, такім чынам, свае сувязі з нацыянальнай чыгуначнай арганізацыяй. Клюб двойчы запар здабыў перамогу ў лякальным чэмпіянаце, пасьля чаго далучыўся да румынскай лігі.

Паміж 1920 і 1934 гадамі ЧФР ня меў прыкметных дасягненьняў. Паміж 1934 і 1936 гадамі клюб на працягу двух сэзонаў знаходзіўся ў Другой лізе, заняўшы шостае месца ў сэзоне 1934—1935 гадоў і восьмае месца ў сэзоне 1935—1936 гадоў. У 1936 годзе клюб быў паніжаны да Трэцяй лігі, але потым падвышаўся да Другой лігі. У такім рэжыме клюб жыў да пачатку сэзону 1947—1948 гадоў, калі аб’яднаўся зь іншым клужаўскім клюбам «Фэрар», удзельнікам Першай лігі. У выніку, ЧФР атрымаў права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне айчыннага першынства. На жаль, у Першай лізе каманда пратрымалася ўсяго два гады, пасьля чаго 20 наступных гадоў знаходзіліся па-за межамі эліты. У 1960 годзе адбылося яшчэ адное зьліцьцё, гэтым разам з «Рапідам», што прывяло да стварэньня клюбу КСМ. У 1964 годзе назва каманды была зьмененая на «Клужана». У тым жа годзе юніёрская дружына клюбу здабыла перамогу ў чэмпіянаце краіны. Праз тры гады назва каманды была павернутая на колішнюю — ЧФР.

Дасягненьні рэдагаваць

Чэмпіён Румыніі: (7)
2008, 2010, 2012, 2018, 2019, 2020, 2021
Уладальнік Кубка Румыніі: (4)
2008, 2009, 2010, 2016
Уладальнік Супэркубка Румыніі: (2)
2009, 2010, 2018, 2020

Склад рэдагаваць

Актуальны на 4 сакавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Алі Абэйд 1997
4   Аб Крыстыян Маня 1997
6   Аб Арлінд Аеці 1993
7   ПА Амар Эль-Кадуры 1990
8   ПА Робэрт Філіп 2002
9   Нап Даніел Бырлігя 2000
10   Нап Чыпрыян Дзяк 1986
12   Аб Пэтар Маміч 1996
14   Нап Валентэн Сэрэб 2002
17   Нап Філіп Атэле 1999
18   ПА Кадэр Кейта 2000
19   Аб Васыле Могаш 1992
21   ПА Рауль Клемэнюк (ар. Біхор) 2006
22   Аб Алан Аусі (ар. Панфэрадына) 2001
24   Аб Рыён Зэйнулягу 2003
27   Аб Матэй Іліе 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
29   ПА Дзюрэль Авуну 1997
34   Бр Крыстыян Бэлгрэдан 1988
42   Аб Матыя Бобэн 1994
44   Аб Антан Крэшыч (ар. Рыека) 1996
45   Аб Марыю Камора (капітан) 1986
73   ПА Карла Мухар 1996
76   Аб Лялі Фафана 2000
77   ПА Панаётыс Тахцыдыс 1991
81   Нап Георге Гондыю 2002
82   ПА Алін Фікэ 2001
89   Бр Ота Гіндрых 2002
90   Бр Рэзван Сава 2002
99   Нап Пітэр Майкл 1998
  ПА Ёсіп Міхаліч 2003
  Нап Філіпа Фалька 1992

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць