Цэцылія Рэната Габсбург

Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыяцкая (па-польску: Cecylia Renata Habsburżanka, па-нямецку: Cäcilia Renata von Habsburg; 6 ліпеня 1611, Грац, цяпер Аўстрыя — 24 сакавіка 1644, Вільня) — каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава Вазы.

Цэцылія Рэната Габсбург
Каралева польская й вялікая княгіня літоўская
1637 — 1644
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 6 ліпеня 1611
Грац, цяпер Аўстрыя
Памерла: 24 сакавіка 1644 (32 гады)
Вільня
Сужэнец: Уладзіслаў Ваза
Дзеці: Марыя Ганна Ізабэла Вазоўна[d] і Жыгімонт Казімер Ваза
Бацька: Фэрдынанд II Габсбург
Маці: Марыя Ганна Вітэльсбах

Біяграфія рэдагаваць

Была шостым дзіцём імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі Фэрдынанда ІІ й Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене й Празе.

Першапачатковай кандыдатурай на жонку Ўладзслава Вазы прапаноўвалася француская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасьля пад націскам каталіцкае партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімер Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасьня 1637 у Варшаве. 13 верасьня ў варшаўскай катэдры сьвятога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ўва ўладаньне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімер.

Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казімера (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабэлю (памерла 7 лютага таго ж году). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. 24 сакавіка 1644 ад заражэньня памерла й сама Цэцылія Рэната. Была пахаваная ў катэдры на Вавэлі ў Кракаве.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Цэцылія Рэната Габсбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Канстанцыя Габсбург
Польскія каралевы
1637—1644
Наступнік
Людвіка Марыя Ґанзаґа
Папярэднік
Канстанцыя Габсбург
Вялікія княгіні літоўскія
1637—1644
Наступнік
Людвіка Марыя Ґанзаґа