Цымлянскае вадасховішча

Цымлянскае вадасховішча — вадасховішча, утворана грэбляй Цымлянскай ГЭС на рацэ Дон на тэрыторыі Растоўскай і Валгаградзкай абласьцей Расеі.

Вадасховішча
Цымлянскае
Панарама Цымлянскага
Панарама Цымлянскага
Вадасховішча Цымлянскае
Краіна Расея
Плошча 2702 км²
Сярэдняя глыбіня 8,8 м
Найбольшая даўжыня 180 км
Найбольшая шырыня 30 км
Аб’ём вады 23,8 км³
Каардынаты 47°50′00″ пн. ш. 42°50′00″ у. д. / 47.833333° пн. ш. 42.833333° у. д. / 47.833333; 42.833333Каардынаты: 47°50′00″ пн. ш. 42°50′00″ у. д. / 47.833333° пн. ш. 42.833333° у. д. / 47.833333; 42.833333
Месцазнаходжаньне Цымлянскага
Цымлянскае
Цымлянскае
Цымлянскае

Утворана стварэньнем грэблі каля сучаснага гораду Цымлянску ў 1952 годзе. (Будаўніцтва пачалося ў 1948 годзе)[1]). Поўнае запаўненьне вадасховішча адбылося ў 1953 годзе. Пасьля стварэньня вадасховішча гадавы сьцёк Дону паменшыўся з 29 да 18 кубічных кілямэтраў[2].

Запаўненьне адбывалася ў 1952-55 гадах. Плошча 2700 км², аб’ём 23,9 км³, даўжыня 260 км, найбольшая шырыня 38 км, сярэдняя глыбіня 8,8 м. На месцы вусьцевых вучасткаў асноўных прытокаў Дону — рэкі Цымлы, Чыра і іншых — утварыліся залівы шырынёй да 5 км і даўжынёй 15-30 км. Створана як складовая частка Волга-Данскога воднага шляху і ажыцьцяўляе шматгадовае рэгуляваньне сьцёку.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Цымлянскае вадасховішча высыхае
  2. ^ Вышегородцев А. А., Космаков И. В., Ануфриева Т. Н., Кузнецова О. А. «Красноярское водохранилище». — Новосибирск: Наука, 2005. — 212 с.