Црвена Зьвезда Бялград

сэрбскі футбольны клюб

«Црвена Зьвезда» (па-сэрбску: Црвена звезда) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 19-разовы чэмпіён Югаславіі, 5-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 9-разовы чэмпіён Сэрбіі. 12-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 6-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1991).

Црвена Зьвезда
Поўная назва Fudbalski Klub Crvena Zvezda
Заснаваны 4 сакавіка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Црвена Зьвезда
Умяшчальнасьць: 55 538
Прэзыдэнт Драган Джаіч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
crvenazvezdafk.com (сэрб.)​ (анг.)​ (рас.)

Паводле апытаньня, праведзенага ў 2008 годзе, «Црвена Зьвезда» зьяўляецца самым папулярным футбольным клюбам Сэрбіі, маючы падтрымку ў 48,2% апытаных[1]. Клюб таксама мае шмат прыхільнікаў у іншых былых югаслаўскіх рэспубліках і ў сэрбскіх дыяспарах за мяжой. Галоўнымі супернікамі клюбу зьяўляецца бялградзкі «Партызан». Матчы чэмпіянату паміж гэтымі двума клюбамі вядомыя як «Адвечнае дэрбі». Згодна са сьпісам Міжнароднай фэдэрацыі гісторыі футболу і статыстыкі «Црвена Зьвезда» ўваходзіць у лік лепшых 200 эўрапейскіх клюбаў XX стагодзьдзя, маючы самы высокі рэйтынг сярод сэрбскіх клюбаў і клюбаў былой Югаславіі, займаючы 27-ы радок у сьпісе разам зь нідэрляндзкім клюбам «Фэеноорд».

Гісторыя рэдагаваць

 
Матч люблянскай «Алімпіі» і «Црвены Зьвезды» на стадыёне ў Бялградзе ў 1966 годзе.

У лютым 1945 году, падчас Другой сусьветнай вайны, група маладых людзей, актыўных гульцоў, студэнтаў і чальцоў Сэрбскай аб’яднанай антыфашысцкай моладзевай лігі прыняла рашэньне стварыць Моладзевае таварыства фізычнае культуры, якое паўстала 4 красавіка таго ж году ў Бялградзе. Раней, са сьнежня 1944 году, усе даваенныя сэрбскія клюбы былі распушчаныя, а 5 траўня 1945 году сакратар спорту паводле камуністычных пытаньняў Мітра Мітравіч падпісаў пастанову аб афіцыйным скачаваньні ўсіх даваенных клюбаў на тэрыторыі Сацыялістычнай Рэспублікі Сэрбія. Клюбы былі распушчаныя праз тое, што за часам нямецкае акупацыі была спроба арганізаваць лігу з удзелам існых клюбаў, таму ўсе гэтыя клюбы былі прызнаныя праціўнікамі камуністычнага рэжыму Ёсіпа Броза Ціта.

Двума найбольш папулярнымі клюбамі Бялграду на той час былі «Югаславія» і БСК. «Црвена Зьвезда» была сфарміраваная на рэштках клюбу «Югаславія», то бок новы клюб успадкаваў стадыён «Югаславіі», офіс, шэраг гульцоў і нават іхныя чырвона-белыя колеры, а таксама лягатып, на які дадалі чырвоную зорку. Назва клюбу «Црвена Зьвезда» (бел. Чырвоная зорка) была прынятая пасьля доўгіх дыскусіяў. Іншымі прапанаванымі назовамі былі «Народная зорка», «Сіняя зорка», «Пралетэр», «Сталін», «Ленін» і іншыя[2]. Чырвоная зорка неўзабаве была прынятая як сымбаль сэрбскага нацыяналізму ў Югаславіі і далучаная на сьцяг СФРЮ.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Зоран Попавіч 1988
2   Аб Коста Нэдэлькавіч (ар. Астан Віла) 2005
3   Аб Мілаш Дэгенэк 1994
4   ПА Мірка Іваніч 1993
5   Аб Ураш Спаіч 1993
6   ПА Марка Стамэніч 2002
7   ПА Ёван Шлівіч 2005
8   ПА Гелёр Канга 1990
9   Нап Шэрыф Ндыяй 1996
10   Нап Аляксандар Катаі 1991
14   Нап Пітэр Алаінка 1995
15   Аб Аляксандар Драгавіч (капітан) 1991
17   Нап Жан-Філіп Красо 1997
18   Бр Амры Глазэр 1996
19   Аб Неманья Мілунавіч 1989
23   Аб Мілан Родыч 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Аб Насэр Джыга (ар. Базэль) 2002
27   Бр Вук Драшкіч 2007
29   Аб Віктар Радоевіч 2004
30   Нап Осман Букары 1998
31   Нап Ураш Срэмчавіч 2006
33   ПА Срджан Міхайлавіч 1993
37   Нап Уладзімер Лучыч 2002
40   ПА Ёван Мітулікіч 2003
41   ПА Нікала Кнежавіч 2003
44   Аб Вэлька Міласаўлевіч 2007
45   Нап Нікала Мітулікіч 2003
55   ПА Андрыя Максімавіч 2007
66   ПА Хван Ін-Бом 1996
70   Аб Огнен Мімавіч 2004
76   Аб Лазар Нікаліч 1999
77   Бр Іван Гутэша 2002

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць