Цна (прыток Сьвіслачы)

рака ў Беларусі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цна, Цнянка (неадназначнасьць).

Цна, Цнянка — рака ў Менску і Менскім раёне, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.

Рака
Цна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Малінаўка
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менск і Менская вобласьць
Даўжыня 14 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,6 м³/с
Плошча басэйну 70 км²
Нахіл воднай паверхні 1,4 ‰

Пачынаецца за 0,7 км на поўнач ад вёскі Малінаўка, вусьце за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Зацань. Рэчышча каналізаванае, акрамя дзялянкі даўжынёй 0,5 км каля вёскі Цна-Ёдкава.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 387