Цна (басэйн Нёмана)

рака ў Беларусі

Цна — рака ў Маладэчанскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вушы (басэйн Нёману). Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Цна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рашаткі
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Вялейскі раён і Маладэчанскі раён
Даўжыня 21 км
Плошча басэйну 130 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Пачынаецца каля вёскі Рашаткі Маладэчанскага раёну, упадае ў Вушу вышэй за вусьце ракі Нявежы, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Турэц-Баяры Маладэчанскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 387

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 387