Цеплякі

вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Цеплякі́[4]вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Машканскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Машкан, за 20 км ад Сянна на паўночны ўсход, за 5 км на паўднёвы ўсход ад возера Ліпна, басэйн ракі Чарнагосьніца, левы прыток Дзьвіны.

Цеплякі
трансьліт. Ciepliaki
Былая назва: Цеплакі[1]
Мясцовая назва: Цыплякі[2]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Сеньненскі
Сельсавет: Машканскі
Насельніцтва: 7 чал. (2003)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2135
Паштовы індэкс: 211117[3]
СААТА: 2244829070
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′8″ пн. ш. 29°55′29″ у. д. / 54.90222° пн. ш. 29.92472° у. д. / 54.90222; 29.92472Каардынаты: 54°54′8″ пн. ш. 29°55′29″ у. д. / 54.90222° пн. ш. 29.92472° у. д. / 54.90222; 29.92472
Цеплякі на мапе Беларусі ±
Цеплякі
Цеплякі
Цеплякі
Цеплякі
Цеплякі
Цеплякі

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Вёска вядома з 1591 году як вёска Цеплакі пры падзеле маёнткаў І. І. Сапегі паміж яго сынамі, якая адышла ва ўласнасьць Рыгора Сапегі — маёнтак Астроўна, Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1] У XVIII ст. вёскай валодалі Пацеі.[2]

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 20 кастрычніка 1772 году Цеплякі ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні.2 жніўня 1773 году ўтвораны Сеньненскі павет. З 22 сакавіка 1777 па 31 сьнежня 1796 у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 31 сьнежня 1796 па 27лютага 1802. Сеньненскі павет у Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Сеньненскі павет, Машканская воласьць.[5] Вёска адносілася да прыходу Госьміраўскае Сьвята-Міхайлаўскай царквы да 1839 году уніяцкай .[6][7]

Плятэры валодалі маёнткам Астроўна ў XIX ст.[8][9]

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 411 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Госьміраўскае Сьвята-Міхайлаўскай царквы й уваходзілі ў Круглянскае сялянскае таварыства.[10][11]

Наіноўшы час рэдагаваць

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З траўня 1919 году Сеньненскі павет у Віцебскай губэрні.

З сакавіка 1924 году ў БССР і з 20 жніўня Застадольскі сельсавет, Сеньненскі раён, Віцебская акруга. З 26 ліпеня 1930 — Сеньненскі раён, з 12 лютага 1935 — Багушэўскі раён, з 20 лютага 1938 году ў складзе Віцебскай вобласьці.

Пад нямецкай акупацыяй з 8 ліпеня 1941 году да 25 чэрвеня 1944 году. У жніўні 1943 г. карнікі спалілі 25 двароў, забілі 16 жыхароў.[12]

Пасьля вайны аднавілі калгас «Чырвоная Зорка», які ў 1950 годзе далучаны да калгасу «Сьцяг Леніна» з цэнтрам у вёскі Кругляны. 20 студзеня 1960 году Багушэўскі раён скасаваны, Застадольскі сельсавет далучаны да Сеньненскага раёну. З 1962 году вёска у складзе Обальскага сельсавету.[13][14][15]

Рэспубліка Беларусь рэдагаваць

Да 2004 году ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавету[16].

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 93 чалавекі;[7]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 37 двароў, 126 мужчын, 124 жанчыны;[10] 1940 год — 30 двароў, 64 чалавекі;
  • XXІ стагодзьдзе: 2003 год — 5 двароў, 7 чалавек;

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 110 (В-2), 241
  2. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (В-2), 334
  3. ^ Белпошта
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 424
  5. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 197, 199.
  6. ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій  Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 127 (№ 197).
  7. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 499. — 613 с.
  8. ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 2. — С. 130. — 1000 с.
  9. ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 212, 213. — 329 с.
  10. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 176 (№ 10). — 250 с.
  11. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1910 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 335. — XLIII,455.XXXVIII,86,109 с.
  12. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Сенненскага р-на. — Мн.: ПК «Паліграфафармленне», 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-6351-18-9 С.159
  13. ^ Ф. 993, 4 ад. зах. — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Чырвоная Зорка», в. Цеплякі Застадольскага сельсавета Багушеўскага раёна Віцебскай вобласьці. 1945-1947, 1950. «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы».
  14. ^ Рапановіч, Я. Н.. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэдактар доктар-філялягічных навук [[|Шуба, П. П.]]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 398. — 504 с.
  15. ^ Ф. 1040, 260 ад. зах. — 1944-28.11.1969. Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Сьцяг Леніна», в. Кругляны Застадольскага (з 1962 г.- Обальскага) сельсавета Багушэўскага (з 20.01.1960 - Сеньненскага) раёна Віцебскай вобласьці. «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы».
  16. ^ Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць